be
pdf

Сьвітанак 20 (110) 2010

Незалежная газета Шуміліншчыны

Народ для прапаганды сабраны. Ад работы мясцовых органаў улады за­лежыць сацыяльна- эканамічнае становішча нашага раёна і дабрабыт гра­мадзян. Зараз яны з’яўляюцца самым эффектыўным механізмам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі на месцах. Але ж вядома, што гэты механізм круціцца па загаду аднаго чалаве­ка, а не па волі работнікаў працоўных калектываў. Тым не менш, гвалтоўна навя­заная ўладамі кантрактная сістэма зрабіла сваю чор­ную справу. Чым бліжэй дата выбараў, тым актыўней па­чалася мітусня чыноўнікаў. Усё часцей яны праводзяць розныя інфармацыйна- прапагандысцкія мерапры­емствы сярод працоўнага люду на дзяржаўных прад­прыемствах і арганізацыях. Не выключэннем стаў і гэ­так званы “Адзіны дзень інфармавання”. Вядома, што Беларусь дэкларыра­вана як сацыяльная дзяр­жава, галоўнай мэтай якой з’яўляецца як паступовае развіццё грамадства ў цэлым, так і рост дабрабыту кож­нага асобнага грамадзяніна ў цэлым. Але, як паказала практыка, на самай справе добра рэалізаваны цалкам адваротны прынцып “Не ўлада для народа, а народ для ўлады”. Інакш на гэты дзень інфармавання народ запрашалі па-людску: праз аб’явы, ладзілі сустрэчы за круглым сталом і інш. У раёне практычна не праводзілася ніводнага пасяджэння, дзе кожны чалавек свабодна, незалежна ад пасады і са­цыяльнага статуса змог бы выказаць асабісты погляд на грамадскія праблемы. Затое савецкія метады ра­боты вельмі даспадобы супрацоўнікам Шумілінскага райвыканкама.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2010-11
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org