be
pdf

Новы час 16 (337) 2013

Нястрыманасць у выказваннях нашага прэзідэнта заўсёды грала з ім злыя жартачкі. Але зараз Пасланне Лукашэнкі паставіла пад небяспеку эканамічныя паказчыкі Беларусі за 2013 год. Калі мы не выканаем прагноз у 8,5% ВУП росту, то вінаваты ў гэтым будзе не ўрад. Зачытваючы сваё пасланне, кіраўнік Беларусі крануў балючую для Расіі тэму — стварэнне холдынгу МАЗ і КамАЗ. Лукашэнка лічыць гэты холдынг немэтазгодным. «Прыходзяць людзі, я ў іх пытаюся: што мы атрымаем ад гэтага аб’яднання, акцыянавання, а яшчэ і перадай акцыі за бясцэнак? Рынкі ў нас ёсць, прадукцыя ёсць, у нас не горш МАЗы, чым КамАЗы», — заявіў Лукашэнка. «Мяне пачынаюць інфармаваць, што за імі (КамАЗам) стаяць замежнікі, яны з’яўляюцца там акцыянерамі, і яны будуць зацікаўлены, каб МАЗ апусціць, зачыніць. Ім не трэба лішніх канкурэнтаў», — працягнуў кіраўнік дзяржавы. «Я — прэзідэнт Беларусі, і я на гэтую бандыцкую акцыю, інакш не назавеш, не пайду», — заявіў ён. Замест стварэння холдынгу Лукашэнка прапанаваў стварыць упраўляючую кампанію гэтымі прадпрыемствамі і папрацаваць яшчэ 3–5 гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-04-26
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2013 by Новы час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org