be
pdf

Народная Воля 11-12

ЗВАРОТ ДА ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Аляксандр Рыгоравіч! Так здарылася, што жыццё адразу некалькіх вядомых беларусаў залежыць менавіта ад Вас. Гэтыя людзі з’яўляюцца Вашымі палітычнымі апанентамі, але яны не ворагі беларускага народа. Таму пераканаўча просім Вас: выпусціце іх на волю. Кожны дзень пазбаўляе палітзняволеных здароўя, забірае ў іх гады жыцця. Гэтыя людзі сёння знаходзяцца ў турмах, хаця яны не злачынцы. Наадварот, яны рабілі ўсё магчымае дзеля таго, каб жыццё ў Беларусі стала лепшым. Рабілі так, як таго патрабавала іх сумленне. Аляксандр Рыгоравіч, заклікаем Вас не адказваць жорсткасцю на клопат людзей пра сваю Радзіму. Выпусціце іх, у Вас ёсць для гэтага правы. Мы ўпэўнены, што гэты зварот падтрымаюць амаль усе беларусы. Бо незалежна ад палітычных поглядаў, беларусы хочуць свайму дому міру, спакою і згоды.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-01-20
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2012 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org