be
pdf

Народная Воля 93-94

Штотыднёва ў сераду на цэнтральныя плошчы некаторых гарадоў выходзяць людзі. Без сцягоў, без лозунгаў, без транспарантаў. Людзі проста гуляюць, патрабуючы гэтым палітычных і эканамічных перамен у краіне. Гэта выклікае даволі нервовую рэакцыю з боку сілавых структур... “Народная Воля” вырашыла пацікавіцца ў сваіх рэспандэнтаў: Ці ёсць, на ваш погляд, сэнс у маўклівых акцыях пратэсту? IІ ці збіраецеся вы ў іх удзельнічаць? Юрась ГУБАРЭВІЧ, намеснік старшыні руху “За свабоду”: — Безумоўна, сэнс у правядзенні падобных акцый ёсць. Знойдзены новы і даволі прымальны фармат іх правядзення Гэтыя акцыі не затухаюць. Яны выяўляюць пратэстныя настроі ў грамадстве. У “маўклівых гуляннях” ёсць відавочны плюс — да іх далучаюцца людзі, якія асцерагаліся прымаць удзел у акцыях, якія праводзіла апазіцыя. На маю думку, 1000—2000 пратэстуючых для Мінска — гэта не так шмат, а вось тое, што да гэтых акцый далучаюцца людзі ў маленькіх і вялікіх рэгіянальных гарадах — гэта паказальна. Што да ўдзелу прадстаўнікоў руху “За свабоду”, то нашы актывісты рэгулярна прымаюць удзел у падобных акцыях.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-06-24
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org