be
pdf

Вольная Серабранка 04

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

На дыктоўку трапілі не ўсе Як вядома, 23 сакавіка па ўсёй краіне прайшла першая нацыянальная дыктоўка, у якой узялі ўдзел і ўсе ахвотныя серабранцы. Ці амаль усе… Напярэдадні ў суботу, 22 сакавіка, са стосам Вашай газеты былі затрыманыя дзве жыхаркі нашага мікрараёна Алена Н. і Марыя А. Дзвюх пенсіянерак адвезлі ў РУУС, дзе з імі разбірацца прыехаў асабіста намеснік начальніка Сяргей Каяловіч(!). Гэтая службовая асоба загадала запраторыць абедзвюх паджылых кабет за краты – да суда ў панядзелак. Так што ўсю нядзелю вышэйзгаданыя актывісткі дэмакратычнага руху прабавілі ў камеры спецпрымальніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна разам з гурмой алкагалічак (падрабязнасці на с. 3).Наастачу згадаем яшчэ пра дэпутатаў, якія нібыта прадстаўляюць інтарэсы жыхароў раёна ў адпаведнай палаце. Гэта ўжо вядомыя чытачам “ВС” Генадзь Давыдзька і Галіна Мазуркевіч. Серабранцы запрасілі гэтых асоб на дыктоўку, каб, па-першае, далу-чыць іх да святое дзеі, па-другое, каб пагаманіць з дэпутатамі ў нефармальнай абстаноўцы аб надзённых праблемах. Адпаведныя лісты былі накіраваныя на адрас Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-04
  • Рэдактар: Лагодны Артур
  • Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне "Вольная Серабранка" выдаецца на беларускай мове сучасным правапісам за выняткам матэрыялаў, пазначаных "*". Пазначаныя такім чынам матэрыялы захоўваюць правапіс аўтара; за змест матэрыялаў адказваюць аўтары па меры магчымасцяў; пры выкарыстанні матэрыялаў і фотаздымкаў "ВС" спасылка абавязковая; капіяванне газеты і распаўсюд сярод сваякоў і знаёмых вітаецца; рэдакцыйны інтэрнет-адрас: serabranka@tut.by; Рэдакцыйны тэлефон: (+37529)9625143; распаўсюджваецца бясплатна; наклад 299 экз. (дадатковы 1). Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org