be
pdf

Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа

Зборнік навуковых артыкулаў

У аснову зборніка пакладзены матэрыялы другой і трэцяй міжнародных навуковых канферэнцый «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», якія былі праведзены ў 2008 і 2009 гадах ў межах выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг. "Эканоміка і грамадства", раздзел "Філасофія" (галаўная арганізацыя - Дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут філасофіі НАН Беларусі"). Разглядаецца дзейнасць і лёс хрысціянскіх цэркваў у БССР і Заходняй Беларусі; роля хрысціянства ў гісторыі развіцця філасофскай, грамадска-палітычнай думкі, адукацыі, навукі, мастацтва Беларусі і ў сучасным сацыякультурным жыцці; гучанне хрысціянскіх матываў у літаратуры; гісторыя шэрагу святынь, прыходаў. Прызначаны для даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, настаўнікаў, аматараў гісторыі Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: ГрДУ імя Я. Купалы
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Э.С. Ярмусік [і інш.]
  • Выдавец: ГрДУ імя Я. Купалы
  • Катэгорыя: Гісторыя, Рэлігія
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org