Тэматыка практычных заняткаў і метадычныя парады па курсе «Гісторыя Беларусі»

Тэматыка практычных заняткаў і метадычныя парады па курсе «Гісторыя Беларусі»

для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцей

Месца выхаду: Горадня

Дата выхаду: 2002

Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Складальнікі: І.П.Крэнь, В.А.Белазаровіч, С.У.Сілава, І.В.Соркіна, В.В.Калюта, С.У.Амелька; пад агульнай рэд. заг. кафедры гісторыі Беларусі прафесара І.П.Крэня; рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў ГрДУ В.Э.Працэнка; кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Гродзенскага аграрнага універсітэта А.І.Шаланда; рэкамендавана саветам факультэта гісторыі і культуры ГрДУ імя Я. Купалы http://www.grsu.by --

Сучасная беларуская гістарычная навука разьвіваецца з ясным усьведамленьнем беларускай гісторыі як часткі гісторыі агульнасусьветнай. Навукоўцы адзначаюць важнасьць адлюстараваньня працэсе разьвіцця беларускага народу у рэчышчы сусьветнай цывілізацыі. Менавіта таму паўстала неабходнасьць увядзеньня курсу “Гісторыі Беларусі (у кантэксьце сусьветнай цывілізацыі)” для негістарычных спэцыяльнасьцяў. Метадычны дапаможнік, распрацаваны групай навукоўцаў – спурацоўнікаў Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя Янкі Купалы, спрабуе накіраваць студэнтаў і выкладчыкаў на вывучэньне беларускай гісторыі праз прызму сусьветнай. Аўтары-стваральнікі спрабавалі дапасаваць перыяды гісторыі беларускага народу да перыядаў разьвіцця сусьветнай цывілізацыі. Складальнікі таксама стараліся не абмінаць важныя і дыскусыйныя пытаньні беларускай гісторыі ствараюча такім чынам глебу для абмеркаваньня і выпрацаваньня ўласнай пазыцыі ў спрэчных момантах.(Н.Г.)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле