be
pdf

Паходня 18

грамадска-палітычная газета

З’езд партыі БНФ 8-9 снежня 2007 года ў доме культуры МАЗа адбыўся 10 з’езд партыі БНФ і 11 з’езд грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”. На з’езд былі абраны 264 дэлегаты са ўсіх куткоў нашай роднай Беларусі, прысутнічалі на з'ездзе 244 дэлегаты і шмат гасцей: прадстаўнікоў іншых палітычных партый, журналістаў, навукоўцаў, пісьменнікаў. I гэта не дзіўна, бо з’езд разглядаў вельмі важнае пытанне - выбары новага кіраўніка партыі і яго намеснікаў. У самай “старой” дэмакратычнай партыі Беларусі яны заўсёды праводзяцца на альтэрнатыўнай аснове шляхам таемнага галасавання. На пасаду старшыні партыі прэтэндавалі тры чалавекі: дзейны кіраўнік партыі Вінцук Вячорка, які займаў гэту пасаду ўжо восем год, а таксама яго намеснікі Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч. У першым туры галасавання ніхто з прэтэндэнтаў не набраў абсалютнай большасці галасоў: за Вячорку прагаласавалі 107 дэлегатаў, за Алеся Міхалевіча - 104, за Віктара Івашкевіча - 26. Спатрэбіўся другі тур галасавання, удзел у якім прынялі кандыдаты, набраўшыя большасць галасоў - Вінцук Вячорка і Алесь Міхалевіч (трэба адзначыць, што Вячорку ў асноўным падтрымлівалі менчукі, а маладога Алеся Міхалевіча дэлегаты ад рэгіёнаў). Па выніках другога тура Вячорка набраў 118 галасоў, Міхалевіч - 110, 10 бюлютэняў былі прызнаны несапраўднымі. Склалася патавая сітуацыя, бо не адзін з кандыдатаў не набраў неабходнай большасці (50% + 1 голас).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2007-12-29
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org