Сянкевіч Генрык, Мартыненка Вітаўт - рэд., Quo Vadis

Quo Vadis

раман

Сянкевіч Генрык, Мартыненка Вітаўт - рэд.

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2002

Рэдактар: Мартыненка Вітаўт

Перакладчык: Татарыновіч Пётр

ISBN: 985-6530-16-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Nowy Świat 23/25 m. 30, Warszawa (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [537]

Сыгнатура: V.2.SEN

Дадатковая даведка: --

Рым... Амаль 50 гадоў таму... Выдавецтва "Зніч", заснаванае ў Вечным горадзе беларускімі эмігрантамі, выдае грунтоўную творчую працу ксяндза Пятра Татарыновіча — беларускі пераклад аднаго з найпапулярнейшых раманаў Г.Сянкевіча "Quo Vadis". Працу, якою сын Палескіх пушчаў хацеў дасягнуць замірэння сваіх думак аб радзіме з адчуваннямі жыцця эмігранта, "свайго сярод чужых"... Рым... Больш за 100 гадоў таму... Па Вечным горадзе блукае з нататнікам і томікам Тацыта нейкі чужынец ды ўважліва дапільноўвае кожную дробязь, якою адрозніваецца тое, што ён бачыць, і тое, пра што ён чытае. Калі ў 1896 годзе ў далёкай Польшчы выходзіць ягоны раман "Quo Vadis", той чужынец — польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч — адразу стаў сваім і ў Рыме, і ва ўсім свеце. I гэты свет, чытаючы яго "ўсяк іставетнай моваю", неўзабаве ацаніў гэты й іншы плён творчасці "сына Падляскіх пушчаў" адной з самых прэстыжных сваіх адзнак — Нобелеўскай прэміяй (1905). Рым... 2000 гадоў таму... Развіццё цывілізацыі ў гэтым кутку зямлі дасягнула такога ўзроўню, што й сяння з ім ёсць каму дараўноўвацца. Не кожны народ памятае выразна, дзе ён быў у тую сівую даўніну, затое старажытны Рым памятае ўвесь свет. А былі ж тады і германы, і галы, і афрыканы... Многія з іх праходзяць чарадою ў ланцугу падзеяў, апісаных Г.Сянкевічам у рамане "Quo Vadis". Падзеяў з эпохі крывавага цэзара Нэрона (37—68 гг. н.э.), калі культура славутай імперыі ўжо ззяла, а палітычнае светаўладства ейнае ўжо затухала. (Вітаўт Мартыненка , Свой сярод чужых, фрагмант)

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Свой сярод чужых
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Quo Vadis, Генрык Сянкевіч
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Камэнтары, Вітаўт Мартыненка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле