be
pdf

Наша Ніва 13/2004

першая беларуская газэта

Не дарма! *** У 1990-я Дзень Волі праходзіў пад знакам змаганьня за Незалежнасьць. І ўпартыя ўдзельнікі незалежніцкіх маршаў зрабілі сваё. У тым, што пагрозы дзяржаўнасьці больш няма, найперш іхная заслуга. Цяпер акцэнт Дня Волі зьмяніўся. На парадку дня стаіць не патрабаваньне Волі-Незалежнасьці, але Волі-Дэмакратыі. Спатрэбіцца колькі гадоў і колькі маніфэстацый, каб сыстэма саступіла і ў гэтым. Уладам цяжка нешта проціпаставіць эфэкту мітынгаў. Што ты там ні пляці з экранаў, а вось — народ пратэстуе! Аксана Новікава для махавіка страху небясьпечнейшая за тысячу публіцыстаў. Таму штогод так нэрвова рэагуюць на Дзень Волі — нават на нявінныя гуляньні — рэпрэсіўныя органы і аракулы БТ. Але карны патэнцыял іх сыстэмы абмежаваны. Перабор б’е бумэрангам па ёй самой, па яе верагоднасьці. Сыстэма запалохвае, а Новікава не баіцца. Аглядальнік «Беларускіх навінаў» напісаў, што маніфэстантаў наўрад ці было б нашмат больш, нават калі б апазыцыі не перашкаджала міліцыя. Гэта ня так. Шматступеньчатая сыстэма запалохваньня, калі першых адсякаюць і хапаюць яшчэ каля мэтро, другіх — дэманстратыўна да часу збору, а трэціх падчас яго, для таго і ўжываецца, і ўдасканальваецца мудрацамі з МУС, што дае добры эфэкт. Аднак Сяргей Пульша слушна кажа, што нешматлікасьць мае прычынай нашыя пахібкі ды бесталковасьць. Некаторыя зь іх паўтараюцца з году ў год. Паспрабуем зрабіць «работу над памылкамі».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-04-02
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org