be
pdf

Народная Воля 157-158

Справа ў тым, што сваім пісьмом №32-16/1058 Нацбанк прапаноўваў імпарцёрам лекаў купляць медыкаменты па рыначным курсе, а ўказ прэзідэнта №366 ад 2005 г. прадпісвае закладваць у адпускны кошт курс Нацыянальнага банка. І, як піша naviny.by, удзельнікі фармацэўтычнага рынку з гэтай нагоды ўжо панеслі страты. “Тавар, які ў нас застаецца, мы можам пераацаніць адзін раз у месяц — па стане на першае чысло, — распавядаў кіраўнік адной з фармацэўтычных кампаній Сяргей Шакуцін. — На працягу верасня афіцыйны курс долара вырас на 10 працэнтаў, але мы працягваем працаваць, ведаючы пры гэтым, што 10 працэнтаў губляем. На сённяшні дзень рашэнне Нацыянальным банкам прынята, а змены ва ўказ не ўнесены. Фактычна рынак паралізаваны. Калі сітуацыя не будзе ўрэгулявана, то можа нават узнікнуць дэфіцыт лекаў... Сёння ж спажывец стаў больш пераборлівы, купляе тыя лекі, якія яму неабходны ў першую чаргу. Пра запас практычна ніхто не клапоціцца. Выключэнне складаюць толькі тыя людзі, у якіх хранічныя захворванні”. Праблема, відаць, дайшла і да нашых чыноўнікаў. Як стала вядома ўчора, беларускія ўлады вярнулі імпарцёраў медыкаментаў на асноўную сесію Беларускай валютна-фондавай біржы. Але цэны на лекі хутчэй за ўсё будуць расці па-ранейшаму. Яны і так ужо амаль у два разы большыя, чым вясной. Кажуць, што здароўе не купіш. Дзіўна, але плаціць даводзіцца... І не малыя грошы...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-10-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org