Лісьце саду Морыі, Кніга першая

Лісьце саду Морыі

Загаловак на мове арыгіналу: Листы сада Мории

Перакладчык: Ганна Матусэвіч

Выдавецкая сэрыя: НАВУКА ЖЫВОЙ ЭТЫКІ

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады; Рэлігія

Copyright © 2013 by Ганна Матусэвіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Папытаюцца: як перайсьці жыцьцё? Адказвайце: як па струне прорву – Прыгожа, ашчадна ды імкліва. /// Камень каштоўны, адзіны, дабром у жыцьці захавайце. Аум Тат Сат, Аум. Я – вы, вы – Я – часьцінкі Боскага Я. Воя Мая! Шуміць жыцьцё – асьцярожней! Небясьпека! – Душа шолах чуе. Цяжка сьвету – сьпяшайцеся ўратавацца. Я асану заклікаю аб вас – Уратаваньне вам! Жыцьцё жывіць душу. Сьцьверджаньне чыстага Я. Працуй дзеля жыцьця і ўсьведамленьня чысьціні. Пакіньце ўсе забабоны – думайце вольна. Не адчайвайцеся і спадзявайцеся. Не сыходзьце ад жыцьця – вядзеце сябе вышнім шляхам. І Мы, і вы – мы ўсе тут у вадзінстве, у духу. Храм усім. Усім Адзіны. Дом Божы заселены сусьветамі, і ўсюды лунае Сьвяты Дух.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле