be
pdf

Іскры Скарыны

З падачы дасьледніка Ё. Добраўскага лічыцца, што Скарына мог зьявіцца ў Празе у канцы 1515 году. Мяркуецца, што ён суправаджаў вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта на Венскі кангрэс і меў у Празе нейкія службовыя абавязкі. Тут ён вырашыў застацца і пачаў рыхтаваць свой выдавецкі праект. Цягам 1517–19 гадоў у Празе выйшлі 23 кнігі Старога запавету, што сьведчыць пра інтэнсіўную працу і прадуманы плян. Аднак эпідэмія мору, што пачалася ў 1520-м, прымусіла Скарыну пакінуць Прагу. Ён накіраваўся ў Вільню, дзе заклаў друкарню (першую ў ВКЛ), парадаваў землякоў новымі кніжкамі і ажаніўся. Скарына пабраўся з Маргарытай, удавой ягонага віленскага фундатара Юр’я Адверніка.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
  • Дата выхаду: 2017
  • Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
  • Памеры: 16 с., 21 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Copyright: © 2017 by Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org