be
pdf

Творчасьць 2 / 2009

вершы, эсэ, апавяданьні, п'есы, малюнкі, фота

Да чытача. Гэта ўжо другі зборнік “Творчасьці”, які выходзіць цягам гэтага году. Кожны творца, ці то паэт, ці то пісьменьнік мае патэнцыял, закладзены Госпадам, Творцам усяго існага. Справа чалавека, толькі ў тым, каб адкрыць-адшукаць сваё пакліканьне, каб служыць бліжнім, каб служыць Бацькаўшчыне, Богам дадзенай. У кожным вершы, кожным празаічным творы ёсьць пэўная ідэя. Мы верым у тое, што ніводная ідэя, асабліва выказаная ў творчы спосаб, не зьнікае марна, але робіць сваю работу ў сэрцах і душах людзей. “Літаратура ж, кажучы словамі Антона Луцкевіча,– істота нацыянальнага жыцьця”. Дадзены зборнік даволі рознаплянавы калі казаць пра жанры й стылі – тут прысутныя вершы, эсэі, абразкі, публіцыстыка і гістарычная аповесьць. Задума складальнікаў палягае ў тым, каб сабраць творы блізкія па духу, і мы маем сьмеласьць казаць, што гэта атрымалася. Кожная эпоха, кожная нацыя мае свой адмысловы дух, гэта значыць сьветапогляд, сьветаўспрыманьне ды іхняе выражэньне ў практычным і культурным жыцьці. Творца ж ёсьць той, хто здольны максымальна сьцісла й дакладна выказаць гэты дух і перадаць наступным пакаленьням. Таму мы працягваем праект “Творчасьць” і маем намер гэта рабіць далей. Адметнасьцю гэтага зборніку зьяўляецца наяўнасьць вялікага твору гістарычнай аповесьці Алега Рукаля “На службе князя Радзівіла”, яна будзе друкавацца часткамі”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Творчасьць
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Унучак Андрусь, Бачышча Юрась, Сямёнава Воля, Шэіна Даша
  • Copyright: © 2009 by Творчасьць
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Кантакты: Tvorcasc@gmail.com, LicvinskiKlub@gmail.com
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org