![]() |
![]() |
Ідэі аўтара, сфармуляваныя яшчэ ў 1921 г., здольныя патрапіць у самае сэрца чытача – настолькі глыбінныя праблемы беларускай экзыстэнцыі яны закранаюць. Абдзіраловіч разглядае Беларусь як граніцу паміж Усходам і Захадам, а грунтоўнай адзнакай беларускай гісторыі бачыць духоўнае ваганьне паміж Усходам і Захадам. “Нам вельмі падабалася і цягнула шчырасьць і вызначанасьць Усходу, а з другога боку – большая аб'ектыўнасьць і болей чалавечае... Болей »
У кнігу “Адвечныя плыні” (27-ю ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. На вялікі жаль, няўмольны лёс перарваў творчыя задумы, якія былі ў запасе ў гэтага цудоўнага чалавека, ба... Болей »
Публікацыя заклікана павысіць дасьведчанасьць грамадзтва па названай праблеме ды ініцыяваць грамадзкую дыскусію аб неабходнасьці канструктыўных пераўтварэньняў адвакатуры, якая магла б рэальна забясьпечыць праўную абарону інтарэсаў грамадзянаў. Дадзены агляд падрыхтаваны на падставе сыстэматычнага збору інфармацыі аб асноўных падзеях, якія мелі месца ў адвакатуры ў 2010 – 2012 гадах. У асноўным апісваюцца факты, якія мелі месца ў Менска... Болей »
Міхась Куптэль нарадзіўся ў беларускай вёсцы Мохнатэ што на Гайнаўшчыне ў 1942 г. Выпускнік Педагагічгага Ліцэя ў Бельску Падляшскім і Выжшай Педагагічнай Школы ў Гданьску. Пасьля вучобы праз некалькі гадоў настаўнічаў у розньгх школах. Спачаку ў маленькай вёсачцы Трывежы а потым у Сопаце што на Узбярэжжы. Ад 1974 года да пенсіі займаўся практычнай інфарматыкай. Дзякуючы інфарматыцы, не такой папулярнай як цяпер, пад канец сямідзесятых ... Болей »
Сама назва лірычнай кнігі гаворыць пра яе накіраванасць — «Адгукнуся голасам жалейкі». Душа паэтэсы адгукаецца на покліч Радзімы, прыроды, чалавека блізкага i далёкага, дзіцяці, каханага, на покліч будучыні. Калі б я знала, што — ў гадах? — была б да ўчынкаў асцярожнай, ды нават слова па складах раскласці не заўсёды можна. Калі б я знала,— дзе? Калі? — узнікне тая агароджа зямлі, дзе ўжо няма зямлі,— не пражыла б і дня, быць мо... Болей »
Аддаленасьць і Адданасьць - збор твораў Арцёма Кавалеўскага. Песьні спрагнёнага і патрабуючага каханьня сэрца леглі ў аснову твораў аўтара. Кожны ў творах Арцёма Кавалеўскага знойдзе свае патаемныя пытаньні і адказы да саміх сябе. …стыхійна аддаляючыся штодня ад сябе ранейшых, мы стыхійна аддаемся ўласнаму прадчуваньню сябе будучых… Аддаленьне ад традыцйных вершаваных твораў і адданасьць лірыцы – асноўныя крэда аўтара, які захопіць... Болей »
Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі... Болей »
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” у 2007 годзе выпусціла чарговую, 12-ю кнігу. Крыніцазнаўчае даследаванне “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” прысвечана светлай памяці Зоры Кіпель. У першым раздзеле – “Хрыстовым шляхам” – аўтары беларускага замежжа – святары і навукоўцы – ва ўспамінах, нарысах-партрэтах і навукова-публіцыстычных артыкулах распавядаю... Болей »
Брыль прыйшоў у нашу літаратуру адразу ж пасля вайны. V 1946 годзе выйшаў першы зборнік «Апавяданні», вельмі пры¬хільна сустрэты і чытачом, і крытыкай. У прадмове да зборніка Кандрат Крапіва зазначыў, што «Янка Брыль з’яўляецца адным і найбольш таленавітых маладых празаікаў, якія прыйшлі ў бе¬ларускую літаратуру ў часе вайны і пасля яе». Гэтае месца адна¬го з найбольш таленавітых, праўда, ужо не толькі маладых, а і ўсіх беларускіх пісьм... Болей »
— Пра што кніга «Адзін дзень палітвязьня»? — Пра свабоду і яе герояў ці ахвяраў, каму як. — Як яны самі зваліся? — Людзьмі. — За што іх пазбавілі волі? — За праўду. — Чаму іх пазбавілі волі? — Каб запалохаць астатніх. — Чаму былі пазбаўленыя менавіта яны? — Бо не баяліся. — Колькі іх? — У кнізе — 41. Былі за кратамі — тысячы. — Як доўга? — Героі кнігі разам амаль 20 000 дзён і начэй, больш за 53 гады. За кожны год незалежн... Болей »