be
pdf

Слова Жыцця 23 (529) 2019

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14). Гэты гімн радасці і праслаўлення спявалі хоры анёлаў у ваколіцах Бэтлеема ў ноч Божага Нараджэння. Сёння тыя ж словы гучаць на вуснах і ў глыбіні сэрцаў вызнаўцаў Хрыста ва ўсім свеце. У святы Нараджэння Пана хвалім і праслаўляем Бога, які ў сваёй бясконцай любові да людзей здзейсніў штосьці неверагоднае: у Асобе свайго Сына Езуса Хрыста стаў сапраўдным Чалавекам, Эмануэлем – Богам з намі. Спрадвечнае Слова Нябеснага Айца “сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). З прыходам у гэты свет Божы Сын пранікае ў штодзённасць чалавечага жыцця, каб адарыць жаданым спакоем нашыя сэрцы, якія – на жаль – так часта поўняцца смуткам, няўпэўненасцю і страхам. Божае Нараджэнне прыгадвае, што мы не адзінокія, што на дарогах зямнога пілігрымавання нам спадарожнічае Езус Хрыстус, якога штодзённа сустракаем там, дзе знаходзімся: у родных дамах, у месцах вучобы і працы, у мітусні гарадоў і зацішку вясковых ваколіц. У Асобе Езуса Хрыста Пан Бог гарантуе кожнаму сваю бязмежную, безумоўную любоў, якая нікога не выключае і ні пра каго не забываецца. Каб дасведчыць гэтую Божую любоў, дастаткова проста прыняць яе як дар, адкрыць на яе сваё сэрца і дазволіць, каб у ім пасялілася. Няма большага шчасця, чым адчуваць любоў Бога і верыць, што ў Асобе Сына Нябесны Айцец прысутны з намі, а мы – з Ім! У гэты святочны час складаю ўсім Вам, дарагія Браты і Сёстры, свае сардэчныя пажаданні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2019-12-22
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2019 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org