- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лекцыя Мілінкевіча ў Вільні. Экс-кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандар Мілінкевіч упершыню наведаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні. Падчас візыту ён прачытаў публічную лекцыю пра эканамічна-палітычны стан Беларусі. Катэдральная аўдыторыя ўнівэрсытэту была перапоўненая. Паслухаць былога кандыдата на трон Беларусі прыйшлі ня толькі студэнты й выкладчыкі ЭГУ, але й віленскія беларусы. У сваёй прамове лідэр руху “За свабоду!”, апісваючы эканамічны стан унутры дзяржавы, назваў гаспадарку краіны вельмі неканкурэнтнай і непэрспэктыўнай. На думку Мілінкевіча, сытуацыю пагаршаюць расейскія пазыкі: - Пазыцыя Расеі простая: калі няма палітычнага аб’яднаньня, то, за кошт таго, што Беларусь інтэнсыўна пачала браць крэдыты ў гэтай краіне, паступова Беларусь будзе падаць у даўгавую яму.