be
pdf

Плошча

19.03—25.03.2006

Які-небыць тыдзень можа шмат чаго зьмяніць у самаадчуваньні грамадзтва. Менавіта так адбылося ў Беларусі пасьля чарговых зманіпуляваных прэзыдэнцкіх “выбараў” 2006 г. У знак нязгоды некалькі тысячаў чалавек выйшла на цэнтральную плошчу Менска і засталіся там. “Апоўначы яны занялі частку Беларусі, каля 50 квадратных ярдаў. Гэта была краіна ў краіне. Яны танчылі на яе халодных камянях. Яны раздавалі гарбату. Яны казалі, што не здадуцца” – такімі словамі карэспандэнт “Нью-Ёрк Таймз” апісваў свае ўражаньні ад менскага сакавіка 2006 г. Вось жа пераважна з рэакцыі прэсы на тыя падзеі і складаецца кніга, падрыхтаваная Беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода. Гэта рэпартажы і аналітычныя матэрыялы, сьведчаньні непасрэдных удзельнікаў і інтэрв’ю палітыкаў. Як казаў адзін з пратэстоўцаў, “маральна ўсе людзі. Якія ішлі на плошчу 19 сакавіка, былі гатовыя да самага горшага”. Падзеі ў кнізе пададзены па-хранікёрску строга храналягічна – па днях існаваньня самога намётавага мястэчка, а таксама асобныя раздзелы пра Дзень Волі, пра пэрыяд зьняволеньня, з рэфлексыямі ўдзельнікаў (“Па-за этэрам”). Сапраўднае ўпрыгожаньне кнігі – эмацыйныя і адначасова дакумэнтальныя фотаздымкі. Мінае час, дэталі сьціраюцца з памяці, але ў сведчаньнях жывых удзельнікаў знаходзіш новыя акцэнты і новыя жаданьні.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • ISBN: 0-929849-12-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2006 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Юліі Дарашкевіч і фота з сайту www.svaboda.org Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org