be
pdf

Ніва 2007/29 (2671)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ёсць такая вёска ў Гарадоцкай гміне, дзе дзейнічаюць аж тры беларускія фальклорныя калектывы — уславіла на пачатку Купальночкі сакратар гміны Ліля Варакса вёску Залукі, якая зноў, пры дамамозе войта, Гарадоцкага цэнтра культуры (цяпер так афіцыйна завецца Дом культуры імя Кастуся Каліноўскага ў Гарадку, раней і „ГОК” — Гмінны асяродак культуры) ды таго Згуртавання „Залукі над Супраслю”, у якім з’ядналіся актыўныя маладыя і пажылыя вяскоўцы — сарганізавала ў суботу, 14 ліпеня, свята для ўсяе гміны. У гэты раз Купалле, і са шкадаваннем гавораць пра наступнае, якое штогод рыхтавалі раней — гмінныя дажынкі, якія цяпер хоча зрабіць у сябе гмінная сталіца — 509-гадовы Гарадок. Там і месца больш, і даехаць выгадней, чым у адлеглыя ад яго на 9 кіламетраў Залукі. Яднае залучан перш за ўсё школа — сапраўдны цэнтр культуры, на якой падворку стаіць і адмысловая сцэна, прыгожая, абсаджаная кветкамі, умацаваная каменным насцілам, пад дахам. За сцэнай і перад ёю — вялікая прастора, дзе проста лёгка душы, радасна сэрцу. Таму на святы, арганізаваныя ў Залуках, з’язджаецца так многа гледачоў, так многа прыязджае ў госці выступоўцаў з іншых гмін і мястэчак ды вёсак. Пасля, вядома, бываюць рэвізіты: гміна дае транспарт і вядомыя залучанскія „Каліна”, „Калінка” і „Каліначка” ды гарадоцкія „Асенні ліст”, „Расспяваны Гарадок”, „Хутар” або нават і рок-гурты „РІМА” ці „5сот5” паказваюць свае дасягненні на шырэйшым форуме. Сёння (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2007-07-22
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org