be
pdf

Ніва 2010/29 (2827)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Некаторыя людзі нават васьміногу Паўлю, які адгадаў хто стане чэмпіёнам свету па футболе, не вераць і ўсё спісваюць на звычайную выпадковасць. Маўляў, па законе вялікіх лічбаў ён яшчэ не набраў неабходнай колькасці сваіх гаданняў. Ёсць і такія, якія сцвярджаюць, што ўсё гэта махлярства. Усе прадказанні, нібыта, вызначылі вельмі таленавітыя спецыялісты па футболе, а васьміногу толькі заставалася па заранёў падкінутаму ў неабходную скрынку прысмаку паказаць на краіну пераможцу. Не бракуе і прыхільнікаў тэорыі, што васьміног Паўль усяго толькі зброя ў руках усёмагутнага Лёсу Лёсаў. І гэты Лёс Лёсаў проста хоча, каб людзі больш даверліва паставіліся да прадказанняў увогуле, бо на бліжэйшы час яны не вельмі цешаць чалавецтва. Але не трэба быць ні Мішэлем Настрадамусам, ні жрацом народа майя, каб самому дакладна можна было зрабіць пару-тройку дакладных прагнозаў. Прыкладам, калі сёння ўверх па цячэнню рэчкі ідзе вялікі лівень, то заўтра, крыху ніжэй, мажлівы патоп. Ці, вельмі цікавае прадказанне беларускай палітычнай апазіцыі наконт нафты і газу, зробленае амаль дваццаць гадоў таму. Сутнасць яго заключаецца ў тым, што калі быць у закупках гэтых рэчаў прывязанымі толькі да адной крыніцы (у нашым выпадку Расіі), то гэтая крыніца праз нейкі час стане дыктаваць свае эканамічныя і палітычныя ўмовы. І тады, на першы погляд лёгкадаступныя газ ды нафта пойдуць бокам, але не тым, якім (В. Сазонаў, Прадказанні і прадказальнікі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-07-18
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org