be
pdf

Наша слова 35 (1186) 2014

Нядаўна першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, кіраўнік працоўнай групы па падрыхтоўцы Міжнароднага сертыфіката беларускай мовы, мовазнаўца Алена Анісім давала інтэрв'ю карэспандэнту газеты "Новы час". Сп. Алена распавяла пра тое, што "на працягу 2012 года мы вывучалі, хто мог бы заняцца здзяйсненнем гэтага праекту, акрамя ТБМ, наколькі зацікаўлены ў ім дзяржаўныя органы, у тым ліку ўніверсітэты і Міністэрства замежных спраў. Хаця яно праявіла цікавасць да гэтай справы, але палічыла, што ёю павінна займацца не гра-мадская арганізацыя, а дзяржаўныя структуры. А паколькі Міністэрства адукацыі не выявіла зацікаўленасці да гэтага праекту, мы вырашылі самі яго здзейсніць. З другога боку, нас падтрымалі выкладчыкі ВНУ, бо яны сустракаліся з тым, што ёсць людзі за межамі нашай краіны, якія вывучаюць беларускую мову, але для свайго прафесійнага статусу, а таксама для рэалізацыі нейкіх навуковых ці службовых памкненняў не маюць крытэру ацэнкі свайго валодання беларускай мовай. Вось чаму мы вырашылі аб'яднаць намаганні навукоўцаў і выкладчыкаў шэрагу сталічных універсітэтаў для ажыц-цяўлення гэтага праекту. Дарэчы, у мінулым годзе з падтрымкі ўраду Расіі ў Маскве выйшаў падручнік беларускай мовы для краін СНД, падрыхтаваны выкладчыкамі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта", - сказала Алена Анісім.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2014-08-27
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2014 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org