be
pdf

Наша Ніва 24/2004

першая беларуская газэта

Новы ідал Эўропы *** Нарадзіўся новы Пэле. На першых палосах усіх брытанскіх газэтаў — 18-гадовы бамбардзір зборнай Англіі па футболе Ўэйн Руні. Пасьля «Бітлз» гэта другое дзіця Лівэрпулю, што мае шанцы скарыць сьвет. Па матчы з Харватыяй, у якім HeRoo забіў два файныя галы, па чатырох галах у выніковым заліку, якія вывелі гэтага фактычна яшчэ пацана ў найлепшыя бамбардзіры Эўра-2004, з Пэле яго параўноўваюць ня толькі газэты, але й капітан ангельцаў Дэвід Бэкхем, зрынуты ідал, якога Руні зацьміў. «Эвэртан» — клюб, у якім гуляе Руні, — ацаніў юнака ў 76 млн эўра. Пацана, які на цырымонію ўручэньня ўзнагароды BBC для маладых адкрыцьцяў году зьявіўся з жуйкай у роце, у майцы на левы бок і гучна шморгаючы. Яго параўноўваюць яшчэ і з Моцартам. Як і Пэле, Уэйн Руні вырас у беднай сям’і. Ягоны бацька — чарнарабочы, маці — кухарка ў школе. Калі дыетэтык «Эвэртону» спытаўся ў спадарыні Руні, ці правільна харчуецца ейны сынок, тая сказала: «Яму нічога не бракуе. Ямо і каўбасу, і чыпсы, і фасолю». Выглядае Руні як адзін з фанаў, што адставіў пузыр зь півам, аддаў фрэнду патрымаць флаг і выскачыў на поле. На твар ён як хуліган.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-06-25
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org