be
pdf

Народная Воля 55-56

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка можа ў бліжэйшы час прыняць рашэнне аб памілаванні некаторых асуджаных, якіх на Захадзе лічаць палітзняволенымі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора на нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі, перадаў карэспандэнт БЕЛТА. “Вельмі шмат апошнім часам гавораць аб нейкіх палітзняволеных. У нас у Крымінальным кодэксе няма палітычных артыкулаў”, — падкрэсліў прэзідэнт. Ён адзначыў, што сёння ўжо нават у апазіцыйных СМІ адкрыта заяўляюць аб тым, што на Лукашэнку націскаць бесперспектыўна. “Гэта правільна. Але далей гавораць няправільна, што калі на яго націскаць, то ён зробіць наадварот. Поўнае глупства. Я ніколі не зыходзіў з нейкіх асабістых амбіцый. Я зраблю так, як патрабуюць Канстытуцыя і законы. Ніякіх “наадварот” быць не можа, — адзначыў беларускі лідар. — А тое, што трэба паводзіць сябе больш прыстойна, калі нешта просіш або нават патрабуеш, гэта правільна, тым больш калі ты патрабуеш або просіш нечага ад Прэзідэнта. Не трэба тут з палкамі хадзіць і стукаць у акно”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-04-06
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2012 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org