![]() |
![]() |
Рух “За Свабоду” выказвае рашучы пратэст супраць удзелу расійскіх вайскоўцаў у парадзе 3 ліпеня. “Праз свае дзеянні ўлады Беларусі ганебна і папаўзліва робяць нашу краіну дзяржавай-марыянеткай і пляцоўкай для дэманстрацыі сілы расійскай ваеншчыны, — гаворыцца ў заяве Руху “За свабоду”. — Запрашэнне расійскай арміі на парад у Мінску супярэчыць нейтральнаму статусу Беларусі, ставіць пад пагрозу стабільнасць і дабрабыт беларускага народа, ... Болей »
За последние две недели в нашу редакцию пришло сразу несколько писем о строительстве в Минске детского хосписа. Всех авторов покоробило: закончился чемпионат мира по хоккею, и теперь по белорусскому телевидению нас всех призывают скинуться на строительство детского хосписа. “На выпендреж потрачены колоссальные средства, — возмущаются читатели, — а на больных детей в нашем государстве денег нет”. Болей »
Уся дэмакратычная грамадскасць вітала выхад на волю вядомага праваабаронцы, намесніка старшыні Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся БЯЛЯЦКАГА. У сваіх каментарыях эксперты адкрыта гавораць, што гэтая падзея — крок у накірунку нармалізацыі стасункаў нашай краіны з цывілізаваным светам. Але за кратамі застаюцца іншыя палітвязні. Таму сёння мы вырашылі інтэрв’юіруемым задаць адно пытанне: Болей »
Гэта шчасце і вялікая адказнасць — жыць у адзін час з Васілём Быкавым. Можа, нашая Беларусь, нашая нацыя, нашая літаратура таму і выжылі, таму і трываюць ва ўмовах нязменнага ўціску, нязменнага жадання суседзяў нашых лічыць нашую зямлю сваёй спаконнай тэрыторыяй, нашую духоўную і матэрыяльную культуру таксама ж сваёй, што Усявышні ў самую цяжкую часіну пасылае на ўратаванне нам таленты такія, як Васіль Быкаў. Болей »
Калі бакі не хочуць гаварыць, пра што канкрэтна ідуць перамовы, то хаваюцца за малазмястоўнымі выразамі накшталт: “нам трэба зверыць гадзіннікі” ці “праблем у нас няма, але ёсць складанасці”. Каментуючы перамовы падчас рабочага візіту ў Мінск кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, бакі прыкрываліся менавіта такімі фразамі. Болей »
Пабываўшы на прадпрыемствах энергетычнай галіны Гродзенскай вобласці, карэспандэнт «Народнай Волі» даведаўся, што беларускі торф запатрабаваны нават у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Аднак кіраўнікі торфаздабываючых заводаў нашай краіны не могуць казаць пра высокія прыбыткі і нармальныя зарплаты людзей. Да энергетычнай галіны адносіцца і Навагрудскі завод газавай апаратуры. І што дзіўна — зарплаты некаторых рабочых на гэтым прадпрыемстве ... Болей »
Прадпрымальнікі Віцебска пачалі падаваць так званыя нулявыя дэкларацыі ў падатковыя інспекцыі. Гэта азначае, што ў ліпені яны не будуць плаціць падаткі. «Гэта звязана з тым, што тыя ўмовы, якія пастаўлены перад прадпры-мальнікамі, на сённяшні дзень выканаць немагчыма», — патлумачыла «Народнай Волі» віцебская прад-прымальніца Ірына ЯЦКЕВІЧ, старшыня камісіі па працы з прад-прымальнікамі Нацыянальнага савета Аб’яднанай грамадзянскай парты... Болей »
“Днямі я наведаў у Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, — распавёў “Народнай Волі” праваабаронца Алег ВОЛЧАК. — Зараз ён займаецца сваім здароўем і прыводзіць у парадак дамашнюю гаспадарку. Працы вельмі шмат, адпаведна і траты не маленькія. Днямі санстанцыя прыходзіла, заявіла, каб у бліжэйшы час Мікола добраўпарадкаваў тэрыторыю — пафарбаваў агароджу і гэтак далей. Інакш — буйны штраф. Пакуль Аўтуховіч не ўладкаваўся на працу, а таму вымушан... Болей »
Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», на Беларускім радыё, у газеце «Літаратура і мастацтва». З 1968 года — карэспандэнтам «Правды» па БССР, з 1972 года — галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», у 1978—1990 ... Болей »
Апошні ўік-энд у 28 краінах Еўрапейскага Саюза стаў часам ісціны: больш за 400 мільёнаў выбаршчыкаў — ад Ірландыі да Грэцыі, ад Партугаліі да Фінляндыі — мелі магчымасць зрабіць нялёгкі выбар: на 751 месца ў Еўрапейскім парламенце прэтэндаваў 16.351 кандыдат! Болей »