be
pdf

Навошта

Барадулін Рыгор
Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, у атачэньні фотаздымкаў Джона Кунстадтэра

У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся. Дырэктар музея Алена Мацевасян назвала кнігу "ўдалай і унікальнай", а яе першую прэзентацыю — "гонарам для музея". А Алесь Камоцкі паведаміў, што аўтар выдання паабяцаў яшчэ раз сустрэцца са сваімі чытачамі 15 лютага, падчас закрыцця ў музеі выставы твораў Кунстадтэра, паведамляе "БелаПАН". Беларускія вершасказы — спецыфічны жанр, запачаткаваныя Алесем Разанавым. Гэта згусце паэтычнай мудрасці, зашыфраванае ў кароткія, амаль тэлеграфічныя спалучэнні словаў.

Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор
Выдаўцы і выдавецтвы: Медысонт
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Выдавец: Медысонт
  • Выдавецтва/ друкарня: Медысонт
  • Памеры: 162с., іл., 10 см
  • ISBN: 978-985-6887-49-2
  • Катэгорыя: Культура, Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2009 by Рыгор Барадулін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2137
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org