![]() |
![]() |
Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядомых паэтаў, як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, і іншых значных прадстаўнікоў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Болей »
У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол. Болей »
Машыніст выглянуў. Ён не першы раз занепакоена выглядаў з акна. На пачарнелых снежных дарогах усё часцей віднеліся нямецкія аўтамашыны, цягачы з гарматамі, натоўпы салдат, коннікі, фурманкі са скрынкамі і клункамі. Часамі ўсё гэта цягнулася бесперапынна, нагадваючы вялікіх чарвякоў. Абапал дарог усюды віднеліся адзнакі нядаўніх баёў — пажарышчы, варонкі, скарэжаныя машыны. Іх улад засыпаў снег. Немцы ішлі ды ішлі няспынна. (фрагмент) Болей »
Кансерватызм, разам з лібералізмам і сацыялізмам — тры буйнейшыя палітычныя ідэалогіі Захаду двух апошніх стагоддзяў. Я разумею, што некаторыя даследнікі ўстрымаліся б ад ужывання тэрміну «ідэалогія» ў дачыненні да кансерватызму, зыходзячы з таго, што гэтая філасофія па сваёй натуры не накіраваная на дзейнасць і змены, што мусіць быць уласціва любой сапраўднай ідэалогіі. Аднак, такое разуменне тэрміну «ідэалогія» вузкае і абмежаванае. П... Болей »
Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi ня большыя, заслугi Канстанцін Галкоўскі мае і перад беларускiм музычным мастацтвам. Але ж у Беларусi ён — забыты кампазытар… Галкоўскі... Болей »
Стварэнне новых структур улады — адна з найбольш складаных праблем, якія паўстаюць перад дзяржаўнымі дзеячамі пад час дэмакратычных пераўтварэнняў. Сапраўды, развіццё краіны шмат у чым будзе вызначацца якасцямі створаных інстытутаў улады. Краіны, якія сталіся гістарычнай радзімай сучаснай дэмакратыі, зведалі гэта на сабе з самага пачатку. Англія і Злучаныя Штаты здолелі набыць добрую Канстытуцыю з першай спробы. Англічане «адкрылі» парл... Болей »
Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе ворганы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасьці зь ёю актаў заканадаўства. Забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ёсьць найвышэйшай мэтай дзяржавы. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталёўвае адказнасьць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэньне ўмоваў для сваб... Болей »
Непасрэдным узорам для “Кансьпіратара Беларускага” стаў “Малы кансьпіратар”, які ў часы ваеннага становішча 1980-х дапамагаў польскай апазыцыі разумна змагацца з дыктатурай. Нават некаторыя вытрымкі з “Малога” зьмешчаны ў “Кансьпіратары Беларускім”. Але гэта зусім самастойнае выданьне, бо ўлічвае як сучасныя беларускія рэаліі, так і наступствы тэхнічнага прагрэсу. Ці не галоўная ўвага зьвернутая ў кнізе на наладжваньне інфармацыйнай пра... Болей »
Імперыя бароніцца Апошнія падзеі ў Прыбалтыцы, Закаўказзі і іншых саюзных рэспубліках паказваюць, што дэзінтэграцыя Савецкай імперыі перастала быць прадметам тэарэтычных спекуляцый заходніх саветолагаў. Сёння імкненне да нацыянальнага суверэнітэту стала першачарговым патрабаваннем адраджэнсхіж сіл усіх нерасейскіх рэспублік СССР, якія ўжо не бачаць іншай альтэрнатывы эабеспячэння аптымальных шляхоў грамадскага і культурнага развіцця сва... Болей »
Ад рэдакцыі Першы нумар "Кантакту" выклікаў супярэчлівыя рэакцыі чытачоў і каментатараў. Адны віталі яго з'яўленне добрыы словам, маральнай і матэрыяльнай падтрымкай, а іншыя ўгледзелі ў ім ледзь не дынаміт, які павінен нешта ўзарваць, разбурыць, Гэта, бадай, нармальна. Сярод негатыўных ацэнак нашага часопіса на асаблівую ўвагу эаслугоўваюць выкаэванні дзвюх, процілеглых па сваёй накіраванасці, газет - "Вячэрняга Мінска" /26 ІV 1989/ і ... Болей »