be
pdf

Пераклад збліжае народы

Матэрыялы Міжнар. «круглага стала», Мінск, 3-4 верасня 2001 г.

У зборніку, які з’яўляецца своеасаблівым вынікам Міжнароднага “круглага стала”, прысвечанага мастацтву перакладу, змешчаны выступленні удзельнікаў, даследчыкаў літаратурных твораў і мастакоў слова, якія займаюцца перакладам. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары рызглядаюць этапныя моманты гісторыі і методыкі перакладчацкага майстэрства, уплыў перакладаў на распаўсюд літаратуры па-за межы краіны. Труд перакладчыка цяжкі і складаны. Цяжка зрабіць пераклад мастацкага твора, захоўваючы стыль аўтара і паўстрымліваючы свае пачуцці і перажыванні. Каб добра перакласці літаратурны твор, не дастаткова проста прачытаць арыгінал. Трэба пазнаць постаць аўтара, перыяд, калі пісаўся твор і акалічнасці, якія спрыялі ці перашкаджалі напісанню. Лягчэй тлумачыць навуковыя працы, найцяжэй – паэзію. Быць добрым перакладчыкам – сапраўднае майс тэрства. Між іншым пра гэта ды пра спосабы перакладу, а таксама пра творы ішла гаворка падчас “круглага стала”, што знайшло сваё адлюстраванне ў гэтым зборніку. (Н. Г.)

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі ПЭН-цэнтр, Грамадскае аб\'яднанне \"Міжнародная асацыяцыя беларусістаў\"
Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 24
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Барадулін Рыгор
  • Выдавец: Беларускі ПЭН-цэнтр, Грамадскае аб\'яднанне \"Міжнародная асацыяцыя беларусістаў\"
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларускі Кнігазбор
  • ISBN: 985-6638-71-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Беларуская мова, Культура, Пераклады, Грамадзтва, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2002 by Калектыў аўтараў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4907, EEDC — 766, MiOKB — 8508
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org