be

Імпэратар. Падарожжы з Герадотам

Капусьцінскі Рышард
Выбраныя творы

Рышард Капусьцінскі (1932-2007) - легенда польскай журналістыкі. Сусьветна вядомы рэпарцёр, пісьменьнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуцьцем падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сьведкам дзясяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнаваньня імпэрыяў і зьяўленьня новых дзяржаваў. Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцьця (1976), Футбольная вайна (1978), і інш.; і паэтычкых зборнікаў: Notes (1986), Законы прыроды (2006). Яго кнігі ня раз прызнаваліся кнігамі году паводле меркаваньня ўплывовых выданьняў, а ў 1995 годзе ў Полышчы Капусьцінскага абвясьцілі журналістам стагодзьдзя. Быў уганараваны многімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобэлеўскую прэмію. Капусьцінскі нарадэіўся ў Пінску і на ўсё жыцьцё захаваў прыхільнасьць да Беларусі. ЁН ня раз казаў: "Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, - у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амэрыцы", На беларускай мове выйшаў зборнік вершаў "Вяртаньне" (2007) і раман "Імпэрыя" (Кнігарня "Наша Ніва", 2009) у перакладэе Яўгена Салейчука.

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
Выдавецкая сэрыя: Кнігарня Наша Ніва
  • Месца выхаду: Мінск-Wrocław
  • Дата выхаду: 2009
  • Перакладчык: Пяткевіч Алесь, Пятровіч Алена
  • Выдавецтва/ друкарня: Выдавец І. П. Логвінаў; Kolegium Europy Wschodniej
  • Памеры: 392c.
  • ISBN: 978-985-6901-02-0; 978-83-61617-88-4
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2009 by Kapuściński R.; Kolegium Europy Wschodniej; Пяткевіч А., Пятровіч А., перакл.; Логвінаў І. П., афармл.
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1151
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org