![]() |
![]() |
Першая кніга вершаў Віталя Рыжкова змяшчае выбраныя тэксты, напісаныя ў Магілёве і Мінску з 2002 па 2010 год, асобны раздел склалі паэтычныя пераклады. На аўдыёдадатку да кнігі змяшчаюцца пакладзеныя на музыку вершы і пераклады ў выкананні аўтара і перакладчыка. Болей »
У кнігу старэйшага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Юрэвіча увайшлі лепшыя апавяданні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту "Неспадзяваная госця", "Лясное слова" і іншыя, апавяданне-ўспамін "Купалава каша", а таксама нарысы — нарыс жыцця і творчасці Янкі Купалы і нарыс пра сталіцу нашай Беларусі — горад-герой Мінск. Усе яны напісаны вельмі шчыра, цікава, з любоўю да маленькага чытача, да нашай гісторыі і краіны. Болей »
Прырода шчодра адарыла Беларусь разнастайнымі багаццямі. Больш трэці яе тэрыторыі займаюць лясы, каля паловы - лугі і ворныя землі. Значная колькасць водных рэсурсаў. У рэспубліцы налічваецца больш за 10 тысяч азёр, 20 тысяч рэк і ручаёў. У цяперашні час ахова павакольнага асяроддзя з'яўляецца адной з самых вострых, актуальных праблем. Асабліва добра гэта відаць з космасу, у чым чытач зможа пераканацца, калі азнаёміцца з гэтай кнігай. Болей »
Багатая помнікамі Слонімшчына ў розныя гістарычныя часы мела розны па плошчы абшар, размешчаны ў басейне Шчары — буйнейшага левага прытоку Нёмана. Называўся край гэты і Слонімскай зямлей, і княствам, і паветам, і ўездам, і невялікім раёнам. Жыхары гэтых мясцін з даўніх часоў эканамічна і палітычна былі звязаны і ў многім залежалі ад галоўнага гістарычнага цэнтра — старажытнага Слоніма (Услоніма). Да XIX стагоддзя тэрыторыя названых адмі... Болей »
Матэрыялы канферэнцыі асвятляюць жыццё і дзейнасць слынных прадстаўнікоў роду Ельскіх: Аляксандра (1834-1916), Міхала (1831-1904), Канстанціна (1837-1896), Людвіка (1785-1843], Вільгельма (1867-1919) і інш. Упершыню ў асобным выданні сабраны дакументы і працы, якія адлюстроўваюць гісторыю рода Ельскіх, іх уклад у беларускую і еўрапейскую культуру. Зборнік разлічаны на даследчыкаў, аспірантаў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто ... Болей »
Это книга народной мудрости. В ней помещены поговорки о каждой поре года, приметы погоды, а также народный календарь-месяцеслов, идет речь о каждом дне года: какой народный праздник приходится на этот день и какие обряды надо исполнять, что предсказывает погода в этот день и т. д. Болей »
Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыквае... Болей »
Аўтары займальна і даетупна расказваюць пра найбольш значпыя падзеі дзесяці стагодзьдзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кропіка пачынаецца ад 862 году, пад якім летапісы ўпершыню згадваюць Полацак, і заканчваецца 25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчаная незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі. У кнізе чатыры асноўныя разьдзелы: "Старажытныя беларускія княствы", "Вялікае Княств... Болей »
У кнігу вядомага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна горада Полацка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Алеся Савіцкага ўвайшлі тры прыгодніцкія аповесці-казкі, дзве з іх - пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку - ужо выдаваліся ў "Юнацтве". Новая аповесць-казка "Яўгенка, Лінда і Рык" тэматычна звязана з папярэднімі і захапляюча апавядае пра дружбу хлопчыка Яўгенкі з сабакам Ліндай і шчанюком Рыкам. Незвычайныя дзівосы адбываюцца ... Болей »
Розных па жыццёвым вопыце, па таленце, па манеры мастацкага самавыяўлення паэтаў Берасцейшчыны яднае непахісная перакананасць, што сенс і прыгажосць жыцця — у захаванні вечных духоўных і маральных каштоўнасцей, у руплівасці дзеля свайго народа і краю, і таму свой творчы абавязак яны бачаць найперш у тым, каб "служыць Радзіме і Красе". (А.Каско) Болей »