![]() |
![]() |
Свом агляд заходнееўрапенскай філасофіі Жана Эрш грунтуе не на фармальных праблемах, а на першапрычыне філасофскага мыслення — здумленні. У гэтым арыгінальнасць кнігі. Філасофскае здумленне заусёды ў руху, заўседы ў пошуках жывога сэнсу. Апавядаючы пра яго, Жама Эрш пераасэнсоўвае, у сутнасці, усю філасофскую традыцыю: дасакратыкі, Платон, Арыстотэль, эпікурэйцы, стоікі, Святы Аўгустын, Тамаш Аквінскі, Дэкарт, Ляйбніц,, Лок, Кант, Гегел... Болей »
9 верасьня 1951 году пад Маладэчнам прызямліўся парашутыст... Яго адзінай любоўю была Беларусь. Яго адзінай стыхіяй было змаганьне за яе волю і незалежнасьць. Сябры параўноўвалі Янку Філістовіча з Кастусём Каліноўскім, суайчыньнікі ніколі ня чулі ягонага імя. Цэлы год, хаваючыся ад органаў МГБ па вёсках і лясах, Янка Філістовіч наладжваў беларускае нацыянальнае паддольле, стварыў сваю партызанскую групу, выдаваў у лесе газэту "Жыве Бела... Болей »
У кнізе прадстаўлены кароткія звесткі пра 232 фармаванні расійскай арміі з 1772 да 1 сакавіка 1918 г., якія мелі назву паводле беларускай тапаграфіі і тапаніміцы, з указаннем войнаў, у якіх яны прымалі ўдзел, і калектыўных узнагарод. Кніга прызначана ваенным гісторыкам і музейным працаўнікам, якія займаюцца даследаваннем ваеннай і палкавой гістарыяграфіі, а таксама ў якасці хрэстаматыйнага матэрыяла для слухачоў ваенна-вучэбных установа... Болей »
Такі вялікі фразеалагічны слоўнік выдаецца ў рэспубліцы ўпершыню. У ім даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў, кожны з якіх атрымлівае семантычную і стылістычную характарыстыкі. Паводле адбору матэрыялу і яго граматычнай і стылістычнай ацэнак гэта нарматыўны слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік будзе карысны настаўнікам і студэнтам, выкладчыкам навучальных устаноў і навуковым работнікам, пісьменніка... Болей »
Такі вялікі фразеалагічны слоўнік выдаецца ў рэспубліцы ўпершыню. У ім даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў, кожны з якіх атрымлівае семантычную і стылістычную характарыстыкі. Паводле адбору матэрыялу і яго граматычнай і стылістычнай ацэнак гэта нарматыўны слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік будзе карысны настаўнікам і студэнтам, Выкладчыкам навучальных устаноў і навуковым работнікам, пісьменніка... Болей »
Асвятляюцца ў адпаведнасці з праграмай па сучаснай беларускай літаратурнай мове асноўныя пытанні фразеалогіі, а ў некаторых выпадках і пытанні, якія дапаўняюць гэту праграму з улікам апошніх дасягненняў у галіне фразеалогіі. Раэлічаны на студэнтаў філалагічных факультэтаў. Можа быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы сярэдняй школы. Болей »
Зборнік матэрыялаў характарызуе падзеі французска-рускай вайны. На аснове сучасных метадалагічных падыходаў айчыннымі і замежнымі аўтарамі прадстаўлены новыя даследаванні па пытаннях дыпламатычных адносін, стану беларускага грамадства ў часы вайны. У дадатках змешчана гістарычная драма беларускага гісторыка і драматурга Алеся Петрашкевіча пра Тадэвуша Касцюшку, матэрыялы французскіх і беларускіх прэзентацый найноўшых выданняў. Болей »
Паказальнік з'яўляецца працягам аналагічнага выдання пад такой жа назвай, якое пабачыла свет напярэдадні 500-гадовага юбілею з часу нараджэння Ф. Скарыны. У кнізе сабраны бібліяграфічныя звесткі пра публікацыі 1989-1993 гг. у беларускім і зарубежным друку, прысвечаныя ўсходне-славянскаму першадрукару. Зроблены таксама дапаўненні за папярэднія гады. Разлічана як на спецыялістаў-скарыназнаўцаў, так і на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй н... Болей »
Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлад... Болей »
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як... Болей »