- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Полацк... Гэтае слова — як рэха слаўнай гісторыі нашай Радзімы. Назва горада трывала ўваходзіць у нашу свядомасць яшчэ з дзяцінства. Полацк (летапісныя назвы Полотеск, Полтеск, Полотьск) — адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян. Ён равеснік Кіева і Ноўгарада і ўпер-шыню ўпамінаецца ў старажытным летапісе «Аповесць мінулых часоў» пад 862 годам. Горад ляжаў на магістралі, якая звязвала Захад з Усходам, на гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі» — з Прыбалтыкі да Чорнага мора. Праз Полацкую зямлю праходзіў шлях у Заходнюю Еўропу па Заходняй Дзвіне. Такое геаграфічнае становішча садзейнічала яго далейшаму росту і гаспадарчаму развіццю. Полацкая зямля мае своеасаблівую культуру, багатую гісторыю.