be

Прэс-фота Беларусі

Belarus Press Photo

Гэты альбом стаўся вынікам другога конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Мы атрымалі больш за 2000 конкурсных здымкаў за 2010 год ад 72 айчынных фотажурналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Пад гэтай вокладкай вы знойдзеце фатаграфіі пераможцаў і некаторых фіналістаў конкурсу ў 8-мі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода» і «Народныя традыцыі» (апошняя рубрыка з'явілася ў конкурсе ўпершыню). Сёлета журы ацэньвала асобна адзінкавыя здымкі і серыі. Мяркуем пакінуць гэтую практыку і надалей. Конкурс прэс-фатаграфіі паўстаў у мінулым годзе. Арганізатарамі выступілі прафесійныя беларускія фотарэпарцёры. За два гады існавання конкурсу здымкі нашых пераможцаў дэманстраваліся ў Мінску, Гродне, Брэсце, а таксама за мяжой - у Маскве, Кіеве, Львове, Кракаве, Варшаве ды іншых гарадах.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў
  • Месца выхаду: Каўнас
  • Дата выхаду: 2011
  • Рэдактар: Дарашкевіч Юлія
  • Выдавец: Логвінаў
  • Катэгорыя: Культура, Палітыка, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4082
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org