- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пагартаем старонкі кнігі і пагутарым пра самае адметнае, самабытнае. Чаму, скажам, людзі з сучаснага горада Белаазёрска ідуць у сціплую вёску Пескі? Дырэктар СДК Святлана Чайчыц лічыць, што прывабіць людзей можна найперш цёплымі чалавечымі стасункамі, бо іх не заменяць ніякія цуды тэхнікі. У Песках — гэта цудоўныя і непаўторныя “Лыжкарыкі” пад кіраўніцтвам Паўла Дземідовіча. 15 дзяцей iграюць на барабанах, бубнах, трашчотках, лыжках і іншых народных шумавых інструментах. Тут стараюцца задаволіць і сучасныя інтарэсы моладзі. А паводле мясцовых звычаяў работнікі СДК склалі сцэнарый “Пескаўскага вяселля”. Віншуюць не толькі маладых, а і тых, хто адзначае залатое, сярэбранае вяселле. А які абрадавы каравай тут выпякаюць? З двайнятамі і трайнятамі, а зверху яшчэ ўпрыгожваюць хустачкай, прычым даручаюць гэта толькі дзяўчатам.