be
pdf

Мы помнім...

укл. Каляда Н., Халезін М., Халіп У.
кніга эсэ на беларускай, англійскай і рускай мовах

Выданне прысвечана зніклым без вестак былому намесніку старшыні Вярхоўнага Савета 13-склікання і экс-старшыню Цэнтрвыбаркама Віктару Ганчару, яго сябру, бізнесоўцу і педагогу Анатолю Красоўскаму, аператару расійскага тэлеканала ОРТ, сябру ГА «БАЖ» Дзмітрыю Завадскаму і экс-міністру ўнутраных спраў Беларусі генералу Юрыю Захаранку, лёс якіх невядомы ужо больш за 10 год, а таксама былому віцэ-спікеру Вярхоўнага Савета Генадзю Карпенку, смерць якога ўвесну 1999 года выклікала шмат пытанняў у дэмакратычнай супольнасці. Над зборнікам, пабудаваным на ўспамінах сваякоў, сяброў і калег зніклых, працавалі вядомы беларускі журналіст і кінадраматург Уладзімір Халіп, а таксама дырэктар «Свабоднага тэатру» Наталля Каляда і мастацкі кіраўнік тэатру Мікалай Халезін. Кніга выдадзена на беларускай, рускай і англійскай мовах. У выданні шмат фотаілюстрацый з сямейных архіваў.

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: фонд "Мы помнім"
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-09-02
  • Рэдактар: Каляда А. і інш.
  • Выдавец: фонд "Мы помнім"
  • Памеры: 466 с., іл., 28 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Біяграфіі
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2328
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org