Верамейчык Сяргей, Міхал Клеафас Агінскі, 1765 – 1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі

Міхал Клеафас Агінскі, 1765 – 1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі

Cпроба храналогіі

Верамейчык Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008

Выдавец: Кавалер

Памеры: 128 с. : іл., 17 см

ISBN: 978-985-6053-31-6

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Біяграфіі

Copyright © 2008 by Верамейчык Сяргей

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3864]

Кніга, напісаная краязнаўцам і на краязнаўчым узроўні, з'яўляецца займальным храналагічным даведнікам жыцця выдатнага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча М. Кл. Агінскага і будзе вельмі карыснай для настаўнікаў, вучняў і ўсіх цікаўных да гісторыі Беларусі. Шчыра прызнаюся – чатырнаццаць год таму пра Агінскага я амаль нічога не ведаў... Пра Залессе тады я ведаў адзінае – там жывуць Лось і Ліс, мастакі (муж і жонка), якія з'ехалі з Менску ў гэтую вёску і там, з вясковымі дзецьмі, адраджаюць тэатр "Батлейка". Пра Агінскага і Залессе я прачытаў, здаецца, у 1981 г. у кніжцы А. Мальдзіса "Падарожжа ў XIX стагоддзе" (у ёй мяне болей уразіла і захапіла асоба Ігната Дамейкі, які нарадзіўся каля Міра, а апынуўся аж у Чылі, дзе працаваў у Сант'яга рэктарам універсітэта). Праз час і мне прыйшлося адкрываць "сваю Амерыку" – кінуўшы працу архітэктара-рэстаўратара, я ў верасні 1989 г. з'ехаў з Менску ў "эміграцыю" – у Залессе да Алеся Лася і Жэні Ліс. З імі разам і планавалася стварыць на базе іх "Батлейкі" школу мастацтваў для дзяцей Залесся і навакольных вёсак. Для размяшчэння школы намі быў запланаваны "захоп" часткі былога палаца Агінскага, які стаяў у парку сядзібы без прыгляду, у стане "бясконцай рэстаўрацыі".


        Прагляд кнігі на іншай старонцы

Беларускія аўтары: Верамейчык Сяргей

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Варта пазнаёміцца:

Верамейчык Сяргей, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Сяргей Верамейчык

Сяргей Верамейчык выехаў з Менску ў 1979-м, каб працаваць на рэстаўрацыі Мірскага замку, а ў выніку пераехаў на Смаргоншчыну – у Залессе, дзе жылі ягоныя сябры тэатразнаўцы. Разам яны задумалі адчыніць на тэрыторыі кінутага палацу Агінскіх мастацкую школу для дзяцей. Чвэрць стагоддзя Сяргей Верамейчык кіраваў дзіцячаю мастацкаю школаю. Хоць ён і мастак, найважнейшым заняткам для яго сталася музыка. Ужо 27 гадоў спадар Сяргей працуе над ... Болей »