be

Мікола Селяшчук

уклад. Шаранговіч Наталля
Альбом-каталог твораў мемарыяльнай выставўкі "Вяртанне дадому"

Нарадзіўся мастак у вёсцы Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым быў прызваны ў армію. Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута М. Селешчука прынялі ў Саюз мастакоў (1976). Першыя гады творчай працы былі аддадзены графіцы. Ён стварыў вялікую колькасць станковых работ і кніжных ілюстрацый. У ранніх графічных творах - "Успаміны пра дзяцінства" (1978), "Трава дзяцінства" (1979) - адчуваецца туга мастака па незваротна страчанай светлай і бесклапотнай пары жыцця. У 80-я гг. выйшлі аформленыя ім дзіцячыя кнігі: зборнік народных казак "Бацькаў дар", асобнае выданне казкі "Прагны багацей", кніга вершаў Р. Барадуліна "Індыкала-Кудыкала". Менавіта ў гэтых работах найбольш яскрава выявіліся свабода яго мастацкага мыслення і вытанчаны лірызм светаўспрымання. Кніжная графіка мастака насычана дэкаратыўнымі дэталямі, фантастычнымі выявамі, прадметамі побыту і адзення. Значнай працай М. Селешчука гэтага кірунку стала афармленне славутай паэмы Я. Коласа "Сымон-музыка" (1990). Ён аздобіў таксама кнігі паэзіі "Слухаю сэрца", "Такое кароткае лета" Р. Баравіковай, "Пара любові і жалю" Я. Янішчыц, "Усміхніся мне" Я. Сіпакова, "Скарб" З. Бядулі і інш.

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны музей Рэспублікі Беларусь. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі Саюз Мастакоў"
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Шаранговіч Наталля
  • Выдавец: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны музей Рэспублікі Беларусь. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі Саюз Мастакоў"
  • Выдавецтва/ друкарня: Культура і мастацтва
  • ISBN: 978-9865-90022-5-0
  • Катэгорыя: Культура, Біяграфіі
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2240
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org