be
pdf

Новае стагоддзе

Пазьняк Зянон

“Новае стагоддзе” - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя. Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем. У XX-м стагоддзі Беларусь вытрымала неверагодны разбуральны ўдар з Усходу і з Захаду. Удар бязбожніцтва і чалавеканянавісьці. Нашыя народныя страты - велізарныя, мераюцца касьмічным маштабам. І ўсё ж такі мы жывем і змагаемся пад нашым найсьвяцейшым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за будучыню. У XXI-м стагоддзі нас чакаюць новыя выпрабаваньні, новая навала з Усходу і з Захаду. Навала хцівасьці, бездухоўнасьці і граху. Мы мусім абараніць беларускую цывілізацыю. Адпор і сіла - у нас самых, у абароне каштоўнасьцяў, якія мы стварылі і на якіх стаім у нашым яднаньні і ў нашай веры. Гэтыя артыкулы спэцыяльна разьлічаныя на шырокага чытача, на людзей, якія любяць Бацькаўшчыну, і пададзеныя як разважаньні на падставе існуючых здабыткаў і фактаў, прапушчаных праз досьвед і перажываньні ўласнага вопыту. Пісалася, галоўным чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся чужой сыстэмай ведаў.

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Беларускія Ведамасьці
  • Месца выхаду: Вільня – Варшава
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Беларускія Ведамасьці
  • Выдавецтва/ друкарня: APO, Warszawa
  • ISBN: 9955-9337-4-7
  • Катэгорыя: Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 2002 by Зянон Пазьняк
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3949
  • Дадатковая даведка: Мастацкі макет, вокладка і падбор ілюстрацыяў Зянон Пазьняк; Кампутарны набор, карэктура Галіна Палачаніна; Кампутарны склад Робэрт Стаховіч; Надрукавана пры матэрыяльнай дапамозе беларускіх патрыётаў у Польшчы і пры спрыяньні сяброў. http://www.zianonpazniak.de
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org