be

Новая зямля

Колас Якуб
паэма

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XXVII, XXVIII, XXIX), ды адзін яшчэ разьдзел (зь сярэдзіны, XIV) толькі пачаты. Выйшаўшы з астрогу, паэта пакінуў на нейкі час пісаньне «Новае Зямлі», а ўзяўся за другую вялікую сваю паэму — «Сымон Музыка», якую некаторыя крытыкі не бяз рацыі ўважаюць за «дадатак» да «Новае Зямлі». Увосень 1911 г. была напісаная пер-шая частка гэтае другое паэмы, а сьледам за ёй зараз-жа й другая, пасьля чаго і «Сымон Музыка» быў пакінуты аўтарам на колькі год. Адылі ў 1917 г. Колас ізноў бярэцца за гэтую паэму й піша трэйцюю частку яе, а сьледам чацьвертую й пятую, апошнюю частку, сконча-ную ім у самым канцы 1918 году. Гэтак, хоць і зь перапьгакам, але скончыўшы пёрш пазьней начатага «Сымона Музыку», аўтар на-рэшце варочаецца й да працягваньня ранейшае «Новае Зямлі». Узімку 1919—20 г. г. ён піша «зімовыя» разьдзелы яе — XVIII (у 1919 г.), XIX (у 1920 г.).

Беларускія аўтары: Колас Якуб
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва Бацькаўшчыны
  • Месца выхаду: Мюнхэн
  • Дата выхаду: 1952
  • Выдавец: Выдавецтва Бацькаўшчыны
  • Выдавецтва/ друкарня: Logos, München
  • Памеры: 248с.+XXXII
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1452, MiOKB — 1007
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org