be
pdf

Матэрыялы па археалогіі Беларусі

Даследванні сярэднявяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю. А. Заяца)

«Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — навуковае перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск МАБа выйшаў у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыя была адноўлена ў 1999 г. У межах серыі выходзяць манаграфіі і зборнікі артыкулаў па выніках археалагічнага вывучэння Беларусі і сумежных краін. Некаторыя выпускі могуць прысвячацца эпохам, праблемам, выбітным археолагам, утрымліваюць матэрыялы канферэнцый. МАБ-24 змяшчае навуковыя працы вядомага археолага Юрыя Афанасьевіча Заяца па даследаванні старажытнасцей VI–XIII стст. на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі, якія яшчэ не былі ўведзены ў навуковы зварот, а таксама артыкулы іншых даследчыкаў, прысвечаныя сярэдневяковай тэматыцы. У зборнік уключаны таксама новыя матэрыялы з палявых даследаваняў 2009–2011 гг. Прапануемы 24-ы выпуск «Матэрыялаў па археалогіі Беларусі» ўтрымлівае шэраг артыкулаў самога Ю.А. Заяца, а таксама публікацыі В.М. Ляўко, С.П. Віцязя, І.А. Марзалюка, І.У. Магалінскага, Я.Г. Рыера, Г.В. Штыхава, А.Г. Калечыц і шэрагу іншых даследчыкаў.

Выдаўцы і выдавецтвы: НАН Беларусі, інстытут гісторыі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013
  • Выдавец: НАН Беларусі, інстытут гісторыі
  • Памеры: 384 с.
  • ISBN: 978-985-08-1543-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2858
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org