be

Кола дзён

Беларускі літэратурна-мастацкі каляндар

Вітаючы першы дзень новага года, намі валодае святочны, прыўзняты настрой. Якім ён будзе, год новы? Што прынясе, чым узрадуе? Але давайце спачатку адкажам на пытанне: якім быў год папярэдні? Я думаю, ён быў незвычайны, у многіх адносінах знамянальны. Падзеяй агромністага гістарычнага значэння з’явіліся Студзеньскі і Чэрвеньскі пленумы ЦК КПСС, якія абагульнілі першы вопыт перабудовы, падкрэслілі непахіснасць рашэнняў XXVII з’езда партыі. Ён ускалыхнуў наша грамадства. Вядзецца рашучае абнаўленне ва ўсіх галінах жыцця. Ідзе перабудова гаспадарчага механізма, метадаў кіравання. Удасканальваецца дэмакратыя, набывае сілу публічнасць абмеркавання наспелых пытанняў і праблем. Вялікім працоўным энтузіязмам, новымі поспехамі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі было азнаменавана 70-годдзе Вялікага Кастрычніка. Працоўныя Беларусі ўзялі ганаровыя абавязацельствы — дастойнай працай вітаць дзень утварэння рэспублікі, яе 70-годдзе. (фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1988
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4043
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org