- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Быдатную ролю у разьвіцьці ўсебаковае нацыянальнае дзейнасьці ў Беларусі, асабліва ў гады НЭП-у, згулялі Інстытут Беларускае Культуры - Беларуская Акадэмія Навук. Тымчасам, ні ў эміграцыі, ні тым больш у БССР, дагэтуль няма яшчэ аніводнай працы, прысьвечанай гісторыі ўзьнікненьня, разьвіцьця й чыннасьці гэтых вышэйшых навукова—дасьледавальных інстытуцыяў. Вялікімі цяжкасьцямі апрацаваньня падобнае тэмы ў эміграцыйных умовах ёсьць перадусім немагчымасьць доступу да архіўных матар’ялаў ды кантактаў з жывымі сьветкамі - удзельнікамі жыцьця й дзейнасьці Акадэміі, а таксама адсутнасьць у бібліятэках вольнага сьвету адпаведных і неабходных у такіх выпадках жаролаў, бо ад 30-тых гадоў заслона паміж бальшавіцкім і вольным сьветам пасьлядоўна ўшчыльнялася, аж пакуль не замянілася ў зялезную заслону. (фрагмент)