be

Выбраныя творы

Міцкевіч Адам

Адам Міцкевіч — паэт бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту, які па шырыні свайго ахопу ставіць яго на адку ступень з найвялікшымі геніямі свету. У палавіне жыццёвага шляху паэт быў разлучаны з зямлёй свайго нараджэння і маладосці. Ад таго часу ён становіцца вечным вандроўнікам, пілігрымам, паводле ўласнага паэтычнага азначэння. Але ні на адну хвіліну не гасне ў ім любоў да радзімы, да зняволенага народа. Каля швейцарскіх азёр бачыць ён пакалыхванне хваль роднага Свіцязя, мясцовыя горы нагадваюць яму маляўнічыя ўзгоркі Новагрудчыны, а ў шумным Парыжы ўспамінае ён ... «край шчаслівы, убогі і цесны... Як там усё належала нам, як помнім мы ўсё, што абкружала нас: ад ліпы, якая сваёй цудоўнай кронай давала цень дзецям з усяе вёскі, да кожнай ручаіны і каменя».

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1955
  • Рэдактар: Танк Максім
  • Выдавец: Дзяржаўнае Выдавецтва БССР
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3508
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org