Каталіцкі Веснік, № 7

Каталіцкі Веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

№ 7

Часта ў нашым штодзённым жыцці, каб лепш зразумець некаторыя падзеі, нельга пазбегнуць звароту ў сівую даўніну, то бок у гісторыю нашай шматпакутнай беларускай зямлі. Другога кастрычніка ў гарадскім пасёлку Бешанковічы адбылася сапраўдная гістарычная падзея – асвячэнне і ўмураванне краевугольнага каменя ў касцёле, які яшчэ будуецца. Тут прыгадваецца 1637 год, калі славуты Казімір Сапега, сын вялікага князя Льва Сапегі, пасля надання Маг... Болей »


Каталіцкі Веснік, № 6

Каталіцкі Веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

№ 6

”Бэтэль – Карытас” - крыніца міласэрнасці і любові. Па прыкладу польскага клуба “Betel”, у якім займаюцца маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, у лютым 2005 года пачаў працаваць клуб “Бэтэль – Карытас” у Глыбоцкай парафіі. Ля яго вытокаў стаяў ксёндз Кшыштаф Мікалайчык. Сёння клуб актыўна развіваецца: маладыя людзі, якіх ён аб’яднаў у адну супольнасць, працуюць па меры сваіх магчымасцяў, ладзяць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы... Болей »


Каталіцкі Веснік, № 5

Каталіцкі Веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

№ 5

Час няўмольны і можа знішчыць усё. Але людская памяць можа быць мацнейшай за ўсе выпрабаванні на свеце і нават за самае складанае з іх – за выпрабаванне часам. Недалёка ад вёскі Шо Глыбоцкага раёна, на старой савецка-польскай мяжы, знаходзілася польская стражніца Каменны Воз. Людская памяць захавала гісторыю яе абароны, якую газета “Вольнае Глыбокае” ўжо ўзгадвала. Але сёлета выпадкова былі знойдзеныя парэшткі абаронцы стражніцы – Паўла... Болей »


Каталіцкі Веснік, № 4

Каталіцкі Веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

№ 4

У свет выйшаў новы (чацверты) нумар газета "Каталіцкі веснік", якую рэдагуе сталы аўтар нашага сайту кс. Віктар Місевіч. У нумары шмат пра рэлігійнае жыццё нашага краю. Болей »


Каталіцкі Веснік, № 3

Каталіцкі Веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

№ 3

Выйшаў у свет трэці нумар газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік». На першай паласе выдання — пачатак інтэрв’ю з былым старшынёй рады парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. З яго вы даведаецеся пра пачатак будаўніцтва касцёла, які ў мінулыя выхадныя быў абвешчаны галоўнай святыняй дыяцэзіі. У нумары — навіны і анонсы падзей у дыяцэзіі, апытванне сярод чытачоў і тэксты разважанняў над Божым словам. Болей »


Каталіцкі Веснік, № 2

Каталіцкі Веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

№ 2

24 траўня выйшаў другі нумар дыяцэзіяльнай газеты “Каталіцкі веснік”, рэдактарам якой з’яўляецца каталіцкі святар Віктар Місевіч. На старонках газеты можна прачытаць пра апошнія падзеі ў рэлігійным жыцці Віцебскай дыяцэзіі – парафіяльныя святы ў Дзеркаўчыне, Порплішчы, Гняздзілаве, Полацку моладзевыя сустрэчы ў Віцебску і Друі. Карэспандэнтка “Каталіцкага весніка” Кацярына Лаўрыненка піша пра ўрачыстасці беатыфікацыі Яна Паўла ІІ ў Рыме... Болей »


Каталіцкі Веснік, № 1

Каталіцкі Веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

№ 1

Біскупы Беларусі маліліся за ахвяраў тэракту у Мінску 11 красавіка. Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, між іншым, сказау наступнае: - Гэта падзея ўзрушыла маё сэрца. Такая нечаканая. Мы спачуваем людзям, спачуваем нашай Беларусі, якая перажывае трагедыю, што закранула звычайных людзей, якія хочуць радавацца вясне. Вечарам адразу пасля тэракту я маліўся за загінулых. Сёння раніцай маліўся за ўсіх ахвяр трагедыі і за іх блізкіх, з... Болей »


Першая   Папярэдняя   [8-8]   Наступная   Апошняя