be

Літаратурны каляндар

Класікі беларускай літаратуры

Шаноўныя прыхільнікі прыгожага пісьменства, нечаканым падарункам альбо праз доўгія пераборы да Вас у рукі трапіў наш каляндар. Нарадзіўся гэты першы дзвюхмоўны літаратурны каляндар на падставе праекту "Літаратурная кавярня" Інстытута нямецкіх даследаванняў у Мінску. Праект мае на мэце ўзаемную прэзентацыю літаратурных ландшафтаў, беларуска-моўнага і нямецкамоўнага, сучаснага і гістарычнага. Ужо на працягу амаль двух гадоў Кавярня рэгулярна запрашае ў прастору, дзе сустракаюцца людзі і мовы. Як бы нам ні хацелася сцвердзіць роўнасць і раўназначнасць абедзьвюх літаратур у свядомасці і чытачоў, і аўтараў, нешта ўсё ж замінае. А менавіта: узровень вядомасці, цалкам незбалансаваны, у першую чаргу, у дачыненні да гісторыі літаратуры: ледзь не кожны беларус назаве хоць аднаго класіка нямецкай літаратуры, а калі запытацца ў немцаў пра класікаў беларускіх... (Уступ, Ірына Герасімовіч, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Інстытут нямецкіх даследванняў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Герасімовіч І., Гурыновіч В., Паўлавіцкі С. - уклад. і рэд.
  • Выдавец: Інстытут нямецкіх даследванняў
  • Катэгорыя: Культура, Мастацкая літаратура, Літаратуразнаўства
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3755
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org