Гурскі А. І. - складальнік, Бяздоннае багацце

Бяздоннае багацце

Легенды, паданні, сказы

Гурскі А. І. - складальнік

У зборнік увайшлі беларускія народныя льегенды, паданні, вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е. Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка. Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача. Болей »


Мальдзіс Адам, З літаратуразнаўчых вандраванняў

З літаратуразнаўчых вандраванняў

Нарысы, эсэ, дзённікі

Мальдзіс Адам

Асноўную частку кнігі беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук складае "Англійскі дзённік", у якім аўтар падрабязна расказвае пра свае пошукі і знаходкі матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры ў часе камандзіроўкі ў Лондан о Оксфард. Літаратуразнаўчы матэрыял падаецца ў непасрэднай сувязі з асабістымі назіраннямі з жыцця сучаснай Англіі. Акрамя таго, у кнізе змешчаныя матэрыялы "літаратуразнаўчыя" вандраванні ў По... Болей »


Гарэцкі Радзім, Вечна жыве Беларусь!

Вечна жыве Беларусь!

Артыкулы, інтэрв'ю, замалёўкі

Гарэцкі Радзім

У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра дзяр'жаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў навукі, а таксама абразкі і кароткія мініяцюры розных гадоў. Болей »


Сасноўскі Зміцер, Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага...

Сасноўскі Зміцер

Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездар... Болей »


Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары

У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню. Болей »


Тамковіч Аляксандр, Мазаіка жыцця

Мазаіка жыцця

Тамковіч Аляксандр

На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця... Болей »


Харэўскі Сяргей, Прамоўленае

Прамоўленае

Харэўскі Сяргей

У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства». Зборнік будзе цікавы не толькі студэнтам і спэцыялістам у галіне культуры і мастацтва, але і шырокай публіцы. Болей »


Габрусь Тамара, Мураваныя харалы

Мураваныя харалы

Сакральная архітэктура беларускага барока

Габрусь Тамара

Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй айчыннага мастацтва. Можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы праграмы курсаў па гісторыі архітэктуры, рэлігіі, культуралогіі. Болей »


Мартыненка Вітаўт, Rock on-line

Rock on-line

Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў: нарысы

Мартыненка Вітаўт

Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... Болей »


Бандарук Канстанцін, Адзінае на патрэбу

Адзінае на патрэбу

Бандарук Канстанцін

«Адзінае на патрэбу» - трэцяя кніга святара, паэта, мастака, журналіста айца Канстанціна Бандарука. Як і две папярэднія, складаецца з гутарак на рэлігійныя тэмы. Гэтак, як і ў папярэднім зборніку, азагалоўленым „Праўда вас вызваліць”, у гэтым сабраны некалькі дзясяткаў тэкстаў на самыя розныя тэмы, якія з’явіліся на працягу некалькіх гадоў. Гэта, па-першае, каментарыі на тэму 10-ці запаветаў, якія, на думку аўтара, заўсёды актуальныя, я... Болей »