Дудар Алесь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Дудар Алесь

У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню. More »


Адзін з першых

Адзін з першых

Памяці Зьміцера Кісяля

«Адзін з першых» – кніга памяці Зьміцера Кісяля (1963–2005), аднаго з лідэраў беларускага Адраджэньня ў Гародні. Зьміцер Кісель – аўтар легендарнай “Рэанімовы”, адзін з заснавальнікаў у Гародні Беларускага Народнага Фронту, рухавік адраджэння Грамады, журналіст “Пагоні” і беластоцкай “Нівы”, палітык ды грамадскі дзеяч. Кніга памяці пабачыла свет намаганнямі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Янкі Траццяка, Яўгена Вапы і рэдакцыі... More »


Тамковіч Аляксандр, Мазаіка жыцця

Мазаіка жыцця

Тамковіч Аляксандр

На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры. Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў. «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця... More »


Яновіч Сакрат, Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мова ў ёй

Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і бела...

Роздумы

Яновіч Сакрат

Нарыс „Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мо¬ва ў ёй” напісаў жыхар Беласточ-чыны, не падаўшы свайго прозь¬вішча. На Захад твор трапіў у выглядзе брашуры, выданае ў Польшчы ў 1981 годзе ў колькасьці 100 экзэмпляраў (лацін¬каю). У канцы выданьня, выпушча¬нага „на правох рукапісу”, пададзеная „заканадаўчая падстава” пу¬блікацыі: Ustawa z dnia 31 lipсa 1981 г. — o kontroli publikacji i widowisk, art. 4.1.22 (Dz.U. nr 20); ... More »


Харэўскі Сяргей, Прамоўленае

Прамоўленае

Харэўскі Сяргей

У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства». Зборнік будзе цікавы не толькі студэнтам і спэцыялістам у галіне культуры і мастацтва, але і шырокай публіцы. More »


Габрусь Тамара, Мураваныя харалы

Мураваныя харалы

Сакральная архітэктура беларускага барока

Габрусь Тамара

Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй айчыннага мастацтва. Можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы праграмы курсаў па гісторыі архітэктуры, рэлігіі, культуралогіі. More »


Мартыненка Вітаўт, Rock on-line

Rock on-line

Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў: нарысы

Мартыненка Вітаўт

Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... More »


Бандарук Канстанцін, Адзінае на патрэбу

Адзінае на патрэбу

Бандарук Канстанцін

The Only Need is the third book by priest, poet, artist and journalist Father Kanstantsin Bandaruk. Like his two previous titles it features reflections on religious topics. The previous book entitled the Truth Will Liberate You contains several dozen articles on various subjects written within several years. The book includes comments on the Ten Commandments that are always relevant. As the author says, we seem to know them but should ... More »


Адамковіч Аляксандр, Беларусы ў Літве: учора і сёння

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга І – Вільня

Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама некаторыя эпізоды з дзейнасці Беларускага пасольскага клуба. У другой частцы змешчаны інтэрв’ю са знакамітымі віленчукамі нашага дня. Вы... More »


Запруднік Янка, Дванаццатка

Дванаццатка

Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеццыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946-1954 гг.)

Запруднік Янка

This is a short novel about a journey that began in Baranavichy in 1944 and took the characters to Germany, across the English Channel to Scotland, central England, then back to Belgium. After years of traveling together the characters split and took different roads. The twelve Belarusian guys who grew up without parents agreed to stick together. The idea of independent Belarus was their guiding star that kept them united and gave them ... More »


First   Previous   [1-221]   Next   Last