Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, Праз рок-прызму

Праз рок-прызму

Зборнік артыкулаў і інтэрв'ю

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

Miejsce wydania: Ню Ёрк

Data wydania: 1989

Redaktor: Запруднік Ян

Wydawca: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Kategoria: Kultura; Literatura piękna

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); MiOKB — biblioteka Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: MiOKB — [5167], [7359]

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа быць артыкул Л. Курбекі "Массовая музыка — носитель идеологической программы империализма" ў зборніку "В тисках капитала". Мартыненка й Мяльгуй паказваюць чытачу рок-музыку з рацыянальнага боку: знаёмяць з задумкамі й паглядамі стваральнікаў і выканальнікаў рок-песьняў, аналізуюць творчыя прынцыпы, рэцэнзуюць некаторыя канцэртныя выступленьні, даюць часам голас музыкам, майстром эстрады. Як зазначае аўтарка англамоўнага ўступу да гэтага выданьня Марыя Паўліна Сурвіла, тэматычны дыяпазон кнігі ладна шырэйшы за абмяркоўваны ў ёй жанр — яна мае агульнаадукацыйную вартасьць. Каб разумець мастацтва, валодаць здольнасьцяй ацэны яго, трэба быць паінфармаваным пра аб'ект зацікаўленьня. Веда памагае адчуваць прыгожае. Інтэлектуальны багаж паглыбляе эстэтычнае задавальненьне. Апрача гэтага, азнаямленьне з адным жанрам музыкі палягчае разуменьне іншых жанраў. Як слушна сказаў гітарыст маскоўскага рок-гурту "Аўтограф" Аляксандар Сіткавецкі, "шлях да правільнага ўспрыйманьня сымфанічнай музыкі можа прайсьці і праз разуменьне складанай рок-музыкі". (Я. Запруднік, Уводнае слова, фрагмэнт)

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, 222 альбомы беларускага року і ня толькі...

222 альбомы беларускага року і ня толькі...

Праз рок-прызму’2

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даве... Więcej »