Літаратурная Беларусь, 10 (158) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (158) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-10

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2019 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз заснаваў прэмію па літаратуры — каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Намінантам прэміі можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі. Каардынуе прэмію адмысловы кансорцыум, які стварае нацыянальныя журы і арганізуе цырымонію ўзнагароджвання. Адметна, што конкурс можа ісці ажно цягам трох гадоў. Першы цыкл быў у 2009–2011 гадах, трэці скончыўся ў 2017-м. А ў 2019 годзе пачаўся новы цыкл, які завяршыцца ў 2021-м. Кожны год каля 15-ці еўрапейскіх краін абіраюцца да ўдзелу ў конкурсе, пасля зацвярджаецца склад нацыянальных журы, бо ў кожнай краіне яно сваё. Ну а чальцы журы ўжо вызначаюць пераможцу. У конкурсе маюць права ўдзельнічаць не толькі краіны-сябры ЕС, але і іншыя краіны Еўропы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы «Крэатыўная Еўропа», — агулам 41 краіна. Лаўрэаты атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 5000 еўра і падтрымку ў выглядзе перакладаў сваёй кнігі, а таксама яе прамоцыю на міжнародным узроўні. Сёлета ў конкурсе перамаглі творцы з наступных краін: Аўстрыя, Венгрыя, Вялікабрытанія, Грузія, Грэцыя, Ірландыя, Італія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Украіна, Фінляндыя і Францыя. Пазнаёмімся з нацыянальнымі пераможцамі Еўрапейскай прэміі ды іх творчасцю. Аўстрыя. Гэтую краіну прадстаўляе Лаўра Фройдэнтхалер. Лаўра нарадзілася ў 1984 годзе ў Зальцбургу, вывучала нямецкую мову і літаратуразнаўства, філасофію, займалася гендарнымі даследаваннямі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Літаратурная Беларусь, 9 (157) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

9 (157) 2019

У суседзяў меншбольш складваецца з нацыянальнай ідэяй, а ў нас з гэтым так цяжка, што рукі апускаем. Нацыянальная ідэя… Зацягалі гэты выраз. Дзяржаўная ідэалогія, нацыянальная ідэя… Ну праўда ж, зацягалі, да дзіраў ужо. Грувасткія фармулёўкі, а-ля падручнікі, нічога не дадуць, калі няма яснасці ў галовах. Нацыянальная ідэя, якую ўсе нібыта шукаюць, гэта пра дзве рэчы, і гэтыя рэчы адрозныя: адкуль прыйшлі і куды ідзем. Але «адкуль прыйш... Болей »


Літаратурная Беларусь, 8 (156) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (156) 2019

Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная версія гэтых работ палягае на тым, што літоўскі бок хоча параўнаць мяркуемыя парэшткі Кастуся Каліноўскага, знойдзеныя ў Вільні, з... Болей »


Літаратурная Беларусь, 7 (155) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (155) 2019

Ці ведаеце вы, што натхняе ці, наадварот, астуджвае творчы патэнцыял пісьменніка? Сёлета Каралеўскае літаратурнае таварыства Брытаніі зрабіла даследаванне пад назвай «Мой уласны пакой». І ніцыятары даследавання натхніліся працай вядомай брытанскай пісьменніцы і літаратурнай крытыкесы Вірджыніі Вулф (Virginia Woolf; 1882–1941) «Свой пакой» (1929), дзе сцвярджаецца, што аўтар можа стаць сапраўды свабодным і здольным ствараць шэдэўры толь... Болей »


Літаратурная Беларусь, 6 (154) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (154) 2019

Сёлетні штогадовы ўкраінскі «Книжковий Арсенал» праходзіў пад дэвізам «Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей». У дзел у ім прымалі аўтары з Украіны, Еўропы, Амерыкі, Канады, Азіі. Праблематыка фестывалю ахоплівала такія надзённыя пытанні, як «выяўленне ўзаемадзеяння паміж культурамі, гісторыямі і палітыкамі суседніх краін, узаемаўплывы ў літаратурах, выдатныя постаці на скрыжаванні культур» і... Болей »


Літаратурная Беларусь, 5 (153) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (153) 2019

Дыму без агню не бывае. Прынамсі так гаворыць старадаўняя мудрасць, вядомая яшчэ з тых дапатопных часоў, калі зямля плавала на трох кітах. Усё далейшае развіццё чалавецтва толькі пацвярджала праўдзівасць гэтых слоў. Не згубілі яны сваю актуальнасць і сёння. На пачатку пра дым. У інтэрв’ю радыё «Срэбны дождж» вядомы расійскі журналіст і публіцыст Мікалай Сванідзэ заявіў, што да яго з Менску дайшоў слых, нібыта дзейсны кіраўнік Расійскай ... Болей »


Літаратурная Беларусь, 4 (152) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (152) 2019

Не скажу, што мне выпала часта кантактаваць з першымі асобамі дзяржавы, але некалькі разоў гэта было. …У чарговы раз святкавалі дзень Перамогі. Ветэранская калона на чале з кіраўніком краіны ішла ад будынка ЦК КПБ. У тыя часы кампартыяй і фактычна ўсёй краінай кіраваў Пётр Міронавіч Машэраў. Пакуль калона падыходзіла да плошчы Перамогі, мы з Уладзімірам Шаліхіным па чарзе бралі інтэрв’ю ў ветэранаў і герояў вайны. У мяне была размова з... Болей »


Літаратурная Беларусь, 3 (151) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (151) 2019

Сёння мы разгублена здзіўляемся: «Што здарылася з нашымі дзецьмі?»! Што штурхае іх на нематываваную жорсткасць, бессэнсоўнае забойства кагосьці ці сябе. А жорсткасць, непрыманне іншага, непадобнага, незразумелага — ёсць фашызм, і прыжываецца ён у тым грамадстве, дзе зруйнавана права ВЫБАРУ. Выбару поглядаў, слова, мовы, думкі, інфармацыі, праўды. Дзе навязліва, з года ў год дэманстратыўна культывуецца фізічная моц, перавага «рэжымнай сі... Болей »


Літаратурная Беларусь, 2 (150) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (150) 2019

Быў светлы, трошкі зажураны, вераснёўскі дзень. Мы з Алесем выбраліся ў грыбы. Ён прыехаў да мяне на Вілейшчыну. Маю родную вёску Клеявічы, прыгожую, песенную, што маляўніча цягнулася паўз Бесядзь, знішчыў Чарнобыль. Алесевы Бялынкавічы, што стаяць таксама на Бесядзі, — наўпрост ад маёй кіламетраў дзесяць, — ацалелі. Верасень у 2003 годзе быў грыбны. Алесь прыехаў павіншаваць мяне з 65-годдзем. Сабраліся суседзі, амаль усе жыхары нев... Болей »


Літаратурная Беларусь, 1 (149) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (149) 2019

Пры канцы ХVIII стагоддзя тры краіны — Расея, Аўстрыя і Прусія — таемна змовіліся і падзялілі паміж сабой Рэч Паспалітую, куды ўваходзілі Польшча і Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржава нашых продкаў — ліцьвінаў-беларусаў — страціла незалежнасць і трапіла ў адсталую Расею, якую называлі жандарам Еўропы і турмой народаў. Беларусы добра памяталі, што з усходу заўсёды прыходзілі заваёўнікі, якія рабавалі нашы гарады і вёскі, прыносілі голад... Болей »


Літаратурная Беларусь, 12 (148) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (148) 2018

Беларускі інтэлектуал любіць троіцу. Пасля дыскусіі, прысвечанай новай, «папулярнай» хвалі беларускай літаратуры і прыватнага джазу Максіма Жбанкова ў кнігарні «Логвінаў» сабраліся людзі, гатовыя паразважаць, чаму беларуская літаратурная крытыка «не працуе». Дыскусію арганізавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі Калегіум. Вядоўцамі былі Ціхан Чарнякевіч і Ігар Бабкоў. Сцісла праблему акрэслілі так: «Крытыка ёсць ці крытыкі няма... Болей »