Сьвітанак, 15 (269) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

15 (269) 2019

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2019-10

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2019 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На Шуміліншчыне, як і па ўсёй краіне пачаўся сезон восеньскіх кірмашоў. У мінулую суботу на цэнтральнай плошчы шумілінцы ад самага ранку наведвалі гандлёвыя рады з гароднінай і зернем, мяса-малочнай прадукцыяй, мёдам і яйкамі, саджанцамі пладовых дрэў і ягадных кустоў, бялізнай, абуткам і будаўнічымі матэрыяламі. Кожны год запар цэнтральная плошча горпасёлка Шуміліна традыцыйна збірае працаўнікоў раённых сельгасарганізацый, гаспадароў уласных аграсядзіб, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, і пераўтвараецца ў гандлёвую пляцоўку, галоўным таварам якой з’яўляецца агародніна і садавіна. Пачатак кірмашу мясцовыя арганізатары прызначылі на 8 гадзін. Літаральна з першых хвілін найбольш актыўныя шумілінцы і госці райцэнтра ўжо тоўпіліся каля машын. Таму магчыма, што і не прагадалі. Вельмі хутка — амаль праз гадзіну раскупілі зерне з КУСХП «Ульскі», а ў кузаве самазвала з КУСХП СІроцінскі ўжо да 9 гадзін раніцы засталося толькі палова мяхоў. У імгненне вока разыйшоўся ячмень па 16 рублёў за мяшок. Таксама зернем гандлявалі з гаспадарак «Прыдзвінскі» і «Шумілінскі райаграсэрвіс», з машын якіх можна было набыць авёс па 12 рублёў за мех і пшаніцу па 20 руб. Праўда, на гэты раз, як і мінулым годзе бульбу куплялі неахвотна, хаця сялянскафермерская гаспадарка «Крыніца» прадала палову машыны па 30 капеек за кілаграм. Дарэчы цікава, што пазамінулай весенню ў 2017 годзе гэта гаспадарка прапаноўвала бульбу па 35 капеек — на пяць капеек даражэйшую.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Сьвітанак, 17 (271) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

17 (271) 2019

Па выніках галасавання ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання па Гарадоцкай акрузе пераможцам зацверджаны праўладны кандыдат. 18 лістапада падведзены вынікі працы участковых камісій па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21. Прапанавана лічыць дэпутам Палякову Ірыну, 4 сакавіка 1979 года нараджэння, старшыню Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая пражывае ў в. Пад... Болей »


Сьвітанак, 16 (270) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

16 (270) 2019

У наступным годзе ўлады возьмуцца “падымаць” 31 адсталы па сацыяльна-эканамічнаму развіццю раён у Беларусі. Сярод іх запланаваны і Шумілінскі раён. Улады абяцаюць падняць узровень жыцця адстаючых па сацыяльнаэканамічнаму развіццю раёнаў. На іх тэрыторыі пражывае амаль 600 тысяч чалавек. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 689 ад 9 кастрычніка. Як паведамляюць ва ўрадзе, у большасці раёнаў, якія адносяць да адсталым, няма буйных вытв... Болей »


Сьвітанак, 14 (268) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

14 (268) 2019

Грант у 10 тысяч долараў на добраўпарадкаванне двара дома па Юбілейнай, 75 атрымалі актывісты экалагічнага руху Шумілінскага раёна «ЭкаБума». Перадусім грамадскае аб’яднане па са-дзейнічанні ўстойліваму развіццю шумілінскага рэгіёна «ЭкаБум» паўдзельнічала ў конкурсе міні-праектаў «Тандэм – v». Прынамсі, гэты праект рэалізуецца Еўрапейскай Асацыяцыяй мясцовай дэмакратыі – ALDA з удзелам асветніцкага грамадскага аб’яднання «Фонд імя Льва... Болей »


Сьвітанак, 13 (267) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

13 (267) 2019

«Прасіў не надакучаць з указам прэзідэнта». У чым абвінавачваюць былога старшыню Шумілінскага райвыканкама. Віцебскі абласны суд разглядае крымінальную справу ў дачыненні да 53-гадовага экс-старшыні Шумілінскага райвыканкама Аляксандра Снарава – яго абвінавачваюць па пяці карупцыйных артыкулах. На паседжанні 3 верасня сведкі расказвалі, як чыноўнік незаконна купляў службовы аўтамабіль. Старшынёй Шумілінскага райвыканкама Аляксандр Сна... Болей »


Сьвітанак, 12 (266) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

12 (266) 2019

Гібрыдная жыта легла. Менш за палову збожжавых прыбралі ў Шумілінскім раёне з-за дажджоў. Асабліва «пашанцавала» ў гэтым плане Шумілінскаму і Шаркаўшчынскаму раёну, дзе пры залевах кожнае поле прыходзіцца браць ледзь не з боем. І гэта не перабольшанне. Гліністыя глебы прымушаюць тэхніку буксаваць, а камбайнераў – нервавацца. 13 жніўня абстаноўку на жніве Прэзідэнту дакладваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Кіраўнік р... Болей »


Сьвітанак, 11 (265) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

11 (265) 2019

Вучні Шумілінскай гімназіі стварылі 3D-мадэль старадаўняга замка Хлюдзінскіх ў Лескавічах. Унесці свой уклад у вывучэнне і адраджэнне замкавай спадчыны Беларусі вырашылі навучэнцы Шумілінскай раённай гімназіі Максім Асначоў і Віталь Воранаў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Таццяны Дарафеевай. Жаданне цалкам натуральнае, улічваючы, што ў вёсцы Ляскавічы, дзе размешчана гімназія, да нашага часу захаваліся рэшткі замка Хлюдзінскіх. Х... Болей »


Сьвітанак, 10 (264) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

10 (264) 2019

Чым запомніцца ім лета 2019-га ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Дружба» «Віцебскаблгаз», які прызнаны лепшым у краіне? Размясціўся ён на беразе аднаго з найбольш буйных і чыстых азёр Шуміліншчыны – Будавесць. Водная роўнядзь дапаўняе і асвяжае маляўнічы ландшафт. Тут пад густымі кронамі старадаўняга змешанага лесу ў пахах кветак і дагледжаных хмызнякоў размясціліся карпусы цэнтра, шматлікія спартыўныя і забаўляльныя пляцоўкі. Талісман л... Болей »


Сьвітанак, 9 (263) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

9 (263) 2019

78 грамадзян Светласельскага сельсавета былі прызнаныя не занятымі ў эканоміцы. Пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва прайшло ў Светласельскім сельсавеце. На сённяшні дзень Светласельскі сельсавет – адзін з буйнейшых у раёне, таму першапачаткова правяралася інфармацыя аб уключэнні ў базу больш за 200 жыхароў вёсак і аграгарадкоў, размешчаных у сельсавеце. Мясцовымі чыноўнікамі былі падведзены вынікі работы, ... Болей »


Сьвітанак, 8 (262) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

8 (262) 2019

18 траўня ў Шуміліна з’ехаліся 360 самадзейных артыстаў 29 творчых калектываў Віцебскай вобласці з 18 раёнаў. На канцэртнай пляцоўцы ў гарадскім парку свае нумары прадставілі народныя тэатры мініяцюр. шумілінскі народ любіць жартаваць, пасмяяца над сабой і кожны год з хваляваннем чакае гасцей — гумарыстаў-веселуноў з усіх раёнаў. І на гэты раз ветліва і цёпла сустракалі шумілінцы ўсіх тых, хто захоўвае народны жарт, анекдот, прыпеўку ды... Болей »


Сьвітанак, 7 (261) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

7 (261) 2019

Першы вясновы кірмаш адбыўся ў Шуміліне на гарадскім рынку. рынку горпасёлку Шуміліна прайшоў вясновы кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў з удзелам прамысловых, сельскагаспадарчых, гандлёвых арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў. І хаця сёлетні вясновы кірмаш не быў такім багатым, як восеньскі, ад самага ранку рынак і пад’яздную дарогу да яго запаланілі легкавікі і людзі. Асабліва спрыяла гэтаму яснае сонечнае надвор’е, ... Болей »