Дзвінскі ўзгорак, 11 (98) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

11 (98) 2019

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2019-07

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2019 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Грэка-каталікі адсьвяткавалі ў Полацку 25-ю пілігрымку і напісалі ліст да Гулякі. Нягледзячы на адмену 25-й пешай грэка-каталіцкай пілігрымкі ў гонар пяці манахаў-базылянаў, забітых расейцамі ў 1705 годзе ў полацкай Сафіі, некалькі вернікаў прайшлі ўсё ж такі шляхам пілігрымкі зь Віцебску да Полацку ў прыватным парадку — за 4 дні замест ранейшых пяці. Як звычайны пешаход прайшоў крыжовы шлях віцебскі вернік-уніят і дысыдэнт Барыс Хамайда. “Мною рухала адзіная інтэнцыя: я мусіў прайсьці гэты шлях за Беларусь. Дайду – усё будзе добра. Пілігрымка – гэта момант грамадзкай салідарнасьці. Дзяржава бачыць у пілігрымках працэс нацыянальнай кансалідацыі, а гэта самае страшэннае для яе. Да свабоды ж можна прыйсьці толькі празь веру, і пілігрымка ёсьць складнікам нашай веры. Яны гэта бачаць і баяцца”, – сказаў Барыс Хамайда. У знак салідарнасьці з уніятамі шлях зь Менску да Полацку рымакаталік Мікола Арцюхоў прайшоў пешкі і праехаў аўтатранспартам – дабіраўся “аўтастопам”. “Я паважаю грэка-каталікоў. Іх, на жаль, прыціскаюць і недаацэньваюць і Рым, і народ. А гэта вельмі важная канфэсія для Беларусі, якая дала шмат пакутнікаў, шмат прыкладаў веры. І я ўсіх заклікаю слухацца свайго сэрца і жыць па сумленьні”, – выказаўся Мікола. Ушанаваньне полацкіх пакутнікаў і сьвятога Язафата, як заўжды пасьля пілігрымкі, адбылося ў нядзелю каля храму Параскевы Полацкай. Пілігрымы зьехаліся з усёй Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Дзвінскі ўзгорак, 17 (104) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

17 (104) 2019

Жыхары вёскі Шэвіна Віцебскага раёну скарысталіся сёлетнімі выбарамі, каб хоць неяк паўплываць на ўладу і паспрабаваць вырашыць сваю праблему. Некалькі грамадзянаў напісалі адмову ад удзелу ў галасаваньні... Цягам пяці гадоў вяскоўцы намагаюцца вярнуць сабе права хадзіць старой наўпроставай дарогай, якую прысабечыла сабе адміністрацыя санаторыя «Лётцы». Людзі не зьбіраюцца езьдзіць па дарозе на машынах: абы дайсьці да станцыі, крамы ці ... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 16 (103) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

16 (103) 2019

У віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага 30 кастрычніка пачала працаваць фотавыстава “Хайсы – віцебскія Курапаты”. У экспазыцыі – больш за 180 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра месца сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам. А таксама дакумэнты і артыкулы – як сьведчаньне змаганьня за памяць і праўду… Адкрыў выставу старшыня граадзянскай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў, дзякуючы намаганьням якога і ажыцьцявіўся... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 15 (102) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

15 (102) 2019

Заронаўскі сельскі Савет дэпутатаў жыве на юбілейнай хвалі. З нагоды яго 95-годдзя ў вёсцы Суйкава адбылося адкрыццё гістарычнага банера «Гістарычны атлас Заронаўскага краю». Ён усталяваны пры дарозе каля Суйкаўскай школы ў крокавай даступнасці для ўсіх цікаўных. На банеры пазначана шмат гістарычных аб’ектаў нашага краю: брацкія пахаванні, азёры, зніклыя помнікі. Сярод іх — заронаўская царква св. Ануфрыя, якая двойчы прымала працэсію з... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 14 (101) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

14 (101) 2019

Помнік ахвярам бальшавіцкага тэрору, забітым ва ўрочышчы Хайсы ў 1937-1941 гадох, адкрылі 14 верасьня на ўскрайку “расстрэльнага” лесу. Удзел у імпрэзе ўзялі жыхары навакольных вёсак, грамадзкія актывісты зь Віцебску, Менску ды Воршы. Помнік асьвяціў каталіцкі сьвятар Віктар Місевіч. Даўняя задума знайшла сваё ўвасабленьне дзякуючы добрай волі і намаганьням віцебскага прадпрымальніка Аляксандра Швейбы і ягонай каманды. “Гэта людзі зь вя... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 13 (100) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

13 (100) 2019

У цэнтры гораду, каля гандлёвага цэнтру «Кантынэнт», 10 верасьня адбыўся першы перадвыбарчы пікет пад белчырвона-белым сьцягам. Подпісы зьбіралі за вылучэньне ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты адразу чатырох віцяблян. У цэнтры гораду, каля гандлёвага цэнтру «Кантынэнт», 10 верасьня адбыўся першы перадвыбарчы пікет пад бел-чырвона-белым сьцягам. Подпісы зьбіралі за вылучэньне ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты адразу чатырох віцяблян. З... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 12 (99) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

12 (99) 2019

Сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» працягваюць добраўпарадкаваць месца сталінскіх расстрэлаў пад вёскай Хайсы Віцебскага раёну. Дакрыжоў, якія ўсталяваныя ў 2017 годзе на ўскрайку «расстрэльнага» лесу і да магілы ахвяр сталінскага тэрору актывісты пракладаюць дарожку. “Сёньня былі пастаўленыя бардзюры і падрыхтаваная пляцоўка для ўсталяваньня пліткі на сьцяжынцы да крыжоў і на магіле няшчасных ахвяраў бальшавіцк... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 10 (97) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

10 (97) 2019

Пляцоўка для выгулу сабак зьявілася ў двары дамоў №7(корп.1и2) навуліцы Чкалава ўверасьні 2014году. Яезрабілі бяз згоды з жыхарамі прылеглых да яе дамоў, і яна адразу прычынілася да канфлікту паміж жыхарамі і ўладальнікамі чатырохногіх гадаванцаў. Канфлікт не разьвязваецца ўжо цягам 5 гадоў. Як пераконваюць праціўнікі пляцоўкі, яна была пабудаваная з парушэньнем санітарных нормаў і правілаў горадабудаўніцтва. Штогод тут здараюцца выпадк... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 9 (96) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

9 (96) 2019

Адамаўскі фэст, заснаваны 5 гадоў таму ў памяць пра знакамітага вучонага-батаніка Уладзіміра Адамава, упершыню прайшоў на тэрыторыі ягонай колішняй сядзібы ў Віцебскім раёне. Паводле нязменнай традыцыі, першай часткай фэсту было назіранне за птушкамі разам з прадстаўніцай грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Галінай Захаравай. Па дарозе ад чыгуначнай станцыі да вёскі Вялікія Лётцы гасцей знаёміў з гэтымі мясцінамі заснав... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 8 (95) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

8 (95) 2019

Пасьля двухмесячнага перапынку віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў доўгачаканы ліст ад палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Як і ў папярэдніх сваіх лістах, Міхаіл падрабязна расказвае пра тое, як актыўна абараняе свае правы і законныя інтарэсы ў судах, пракуратурах і органах сыстэмы МУС. Зэк праваабаронца Жамчужны піша пра тое, што з прыходам вясны зноў абвастрылася сытуацыя з перапіскай. “Зьнішчылі мае віншаваньні зь Вялікаднем шэ... Болей »


Дзвінскі ўзгорак, 7 (94) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

7 (94) 2019

Віцебскія актывісты ўшанавалі ў Віцебскім раёне памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў. Напярэдадні Радаўніцы сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі ў ваколіцах Віцебску месцы расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Ля крыжоў памяці і на магілы, у якіх ляжаць знойдзеныя ў часе пошукавых экспэдыцыяў парэшткі рэпрэсаваных, актывісты ўсклалі кветкі, запалілі памінальныя зьнічкі. У жніўні 2018 году на ўскрайку мазала... Болей »